Інгушская аўтаномная вобласць
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе РСФСР, якая існавала ў 1924—1934 гадах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інгушская аўтаномная вобласць (руск.: Ингушская автономная область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе РСФСР, якая існавала ў 1924—1934 гадах.
Цэнтр — горад Уладзікаўказ.
Remove ads
Гісторыя
Інгушская аўтаномная вобласць была ўтворана 7 ліпеня 1924 года з Інгушскай нацыянальнай акругі скасаванай Горскай АССР[2]. Цэнтрам вобласці быў прызначаны горад Уладзікаўказ, які не ўваходзіў у склад вобласці, меў статус аўтаномнага горада і з'яўляўся таксама цэнтрам Паўночна-Асецінскай аўтаномнай вобласці.
З 16 кастрычніка 1924 года Інгушская аўтаномная вобласць у складзе Паўночна-Каўказскага края.
15 студзеня 1934 года Інгушская аўтаномная вобласць была аб'яднана з Чачэнскай аўтаномнай вобласцю ў Чачэна-Інгушскую аўтаномную вобласць.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел[3]
Першапачаткова вобласць была падзелена на 3 раёны: Ачалукскі (сяло Пседах), Горны (сяло Ахкі-Юрт) і Назранаўскі.
8 сакавіка 1926 года Ачалукскі раён быў перайменаваны ў Пседахскі, а Горны раён падзелены на Галашкінскі і Прыгарадны (г. Уладзікаўказ).
Станам на 1 кастрычніка 1931 года ў склад вобласці ўваходзілі чатыры раёны:
- Галашкінскі раён — сяло Галашкі,
- Назранаўскі — сяло Назрань,
- Прыгарадны — горад Арджанікідзэ,
- Пседахскі — сяло Пседах.
Remove ads
Насельніцтва
Паводле вынікаў усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 года насельніцтва вобласці складала 75 133[1] чал.
Нацыянальны склад насельніцтва размяркоўваўся наступным чынам[4]:
Зноскі
- Усесаюзны перапіс насельніцтва 1926 г. . Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2012. Праверана 9 кастрычніка 2010.
- Ингушская автономная область // Большая советская энциклопедия : в 66 т. (65 т. и 1 доп.) / гл. ред. О. Ю. Шмидт. — М. : Советская энциклопедия, 1926—1947.
- Сусветны гістарычны праект . Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2012.
- Усесаюзны перапіс насельніцтва 1929 г. Нацыянальны склад. . Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2012. Праверана 21 мая 2014.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads