Ота Юльевіч Шміт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ота Юльевіч Шміт
Remove ads

О́та Ю́льевіч Шміт (18 (30) верасня 1891, Магілёў — 7 верасня 1956) — савецкі матэматык, астраном, даследчык Поўначы, акадэмік Акадэміі навук СССР, з 1935 года (сябра Украінскай Акадэміі навук з 1934, член-карэспандэнт АН СССР з 1933), Герой Савецкага Саюза (1937). Заснавальнік і загадчык кафедры вышэйшай алгебры (1929—1949) фізіка-матэматычнага факультэта / механіка-матэматычнага факультэта МДУ. У 1930—1934 гадах кіраваў знакамітымі арктычнымі экспедыцыямі на ледакольных параходах «Георгий Седов», «Александр Сибиряков» і «Челюскин». Распрацоўваў касмаганічную гіпотэзу ўтварэння целаў Сонечнай сістэмы ў выніку кандэнсацыі каласонечнага газава-пылавага воблака.

Хуткія факты Ота Юльевіч Шміт, Імя пры нараджэнні ...
Thumb
М. В. Несцераў. Партрэт акадэміка О. Ю. Шміта. 1937
Thumb
Паштовая марка Беларусі

Аўтар прац па вышэйшай алгебры (тэорыі групаў). Адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар «Большой Советской Энциклопедии» (19241942).

З 28 лютага 1939 года па 24 сакавіка 1942 года быў віцэ-прэзідэнтам АН СССР.

Продкі Ота Шміта па бацькоўскай лініі паходзяць з немцаў-каланістаў, якія перабраліся ў Латвію ў ІІ пал. 18 стагоддзя, а па матчынай — латышы з суседняга хутара.

Ота Шміт з’яўляецца бацькам Сігурда Отавіча Шміта (нар. у 1922), савецкага і расійскага гісторыка.

Remove ads

Ушанаванне імя

Thumb
Паштовая марка СССР, прысвечаная О. Ю. Шміту
Remove ads

Зноскі

1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.

2. Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4

3. Шмидт Отто Юльевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.

5. Матэматычная генеалогія — 1997.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads