Інгігерда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інгігерда (шведск.: Ingegerd, на Русі Ірына, або Ганна, 1001, Сігтуна, Швецыя — 10 лютага 1050) — вялікая княгіня кіеўская — другая жонка вялікага князя кіеўскага Яраслава Уладзіміравіча, дачка першага хрысціянскага шведскага караля Олафа Шатконунга і Эстрыд (Астрыд, шведск.: Estrid, паходжаннем з абадрытаў)[5], маці вялікіх князёў кіеўскіх Ізяслава Яраславіча, Святаслава Яраславіча і Усевалада Яраславіча[6]. Рускай праваслаўнай царквой шануецца як Ганна Наўгародская, памяць 10 лютага і 4 кастрычніка па юліянскім календары (разам з сынам дабраверным князем Уладзімірам Яраславічам).
Відавочна, удзельнічала ў дзяржаўных справах, асабліва ў сувязях з краінамі Паўночнай Еўропы, таксама адыграла ролю ў адносінах паміж Кіеўскім і Полацкім княствамі. Заснавала ў Кіеве першы жаночы манастыр.
Remove ads
Біяграфія
Інгігерда павінна была выйсці замуж за нарвежскага караля Олафа Харальдсана — як гарантыя міру паміж Швецыяй і Нарвегіяй, паводле рашэння тынгу ва Упсале ў 1017 годзе. Вяселле павінна было адбыцца восенню на мяжы дзвюх дзяржаў на беразе ракі Эльв. Восенню 1018 года кароль Олаф Харальдсан прыбыў на мяжу для спаткання з нявестай і яе бацькам, але іх там не было. Адпраўленыя ў Швецыю ганцы прывезлі вестку, што яшчэ летам да Олафа Шатконунга прыбылі паслы ад наўгародскага «конунга Ярыцлейва», сына кіеўскага князя Уладзіміра, і шведскі кароль выдаў дачку за яго. Тады Олаф Харальдсан ажаніўся са зводнай сястрой Ігігерды — Астрыд.
У Ноўгарад Інгігерда прыбыла летам 1019 года (або 1016 года). Мяркуючы па «Сагах пра Олафа Святога» Сноры Стурлусана, паводле шлюбнага дагавора ў пасаг прынцэса Інгігерда атрымала горад Альдэйгабарг (да 1703 года Ладага, цяпер сяло Старая Ладага) з навакольнымі землямі, якія паводле гіпотэзы Андрэя Шогрэна на захадзе атрымалі з тых часоў назву Інгрыі (землі Інгігерды, у фінскім вымаўленні — «Інкерынмаа»), а пасаднікам (ярлам) Ладагі (Альдэйгабарга) быў прызначаны па просьбе Інгігерды — ярл Вестэргётланда Рагнвальд Ульвсан, сваяк Інгігерды па матчынай лініі[7][8].
У «Сазе пра Эймунда» пра пасаг Інгігерды не згадваецца, ёсць толькі згадка, што ярл Рангвальд валодаў Альдэйгабаргам і застаўся валодаць ім і пасля заключэння мірнага дагавора паміж Яраславам і Брачыславам.
Інгігерда перайшла ў Ноўгарадзе ва ўсходні (праваслаўны) абрад з імем Ірына (сугучным з Інгігерда). Лічыцца, што Інгігерда ведала з дзяцінства славянскую мову, бо яе маці, каралева Астрыд, была дачкой абадрыцкага князя.
Інгігерда была другой жонкай Яраслава, яго першую жонку ў 1018 годзе захапіў у палон польскі кароль Баляслаў і разам з сёстрамі Яраслава назаўсёды вывез у Польшчу.[9] Магчыма, менавіта першая жонка была маці Ільі Яраславіча, які памёр у дзяцінстве.
Remove ads
Роля ў дзяржаўных справах
Інгігерда адыгрывала значную ролю ў палітыцы мужа і дзяржаўных справах. «Сага пра Эймунда» паведамляе, што ў канфлікце паміж Яраславам і полацкім князем Брачыславам, Інгігерда выступіла міратворцай, хоць і пад прымусам, калі трапіла ў палон. Князі прынялі яе раду, ёй жа адводзілася роля арбітра ў магчымых спрэчках паміж імі.
Паводле «Сагі пра Эймунда» яна асабіста разам з ярлам Рагнвальдам Ульфсана брала ўдзел у спробе забойства конунга Эймунда. Перад спробай забойства Эймунд казаў пра яе так:
![]() |
…— Я ёй не давяраю, таму, што яна разумнейшая за Конунга (Ярыслейфа = Яраслава), але не хачу пазбягаць гутаркі з ёю. | ![]() |
Remove ads
Роля ў міжнародных адносінах
Вялікі ўплыў Інгігерда аказала на адносіны дзяржавы Рурыкавічаў з краінамі Паўночнай Еўропы.
Пасля заваявання Англіі датчанамі ў 1016 годзе сыны англійскага караля Эдмунда Жалезнабокага і пляменнікі караля Эдуарда Спаведніка англійскія прынцы Эдуард і Эдвін беглі спачатку ў Ладагу, потым у Ноўгарад, затым у Кіеў да Яраслава і Інгігерды, а затым у Венгрыю.
У Ноўгарадзе доўга гасцяваў яе былы жаніх, выгнаны нарвежскі кароль Олаф Харальдсан з малалетнім сынам, як кажуць падчас знаходжання Олафа ў Ноўгарадзе Інгігерда «мела з ім тайную любоўную сувязь»[10]. Інгігерда пераканала Олафа пакінуць яго сына Магнуса. Прынц Магнус вярнуўся на радзіму толькі тады, калі княгіня пераканалася, што нарвежцы аддадуць яму сталец бацькі, Олафа Харальдсана, які загінуў адразу пасля вяртання з Русі ў 1030 годзе.

Часам сцвярджаецца, што яна навучыла сваіх дзяцей скандынаўскім мовам, і яны ведалі сагі.
У хрысціянстве
Вялікая княгіня заснавала ў Кіеве першы жаночы манастыр у імя сваёй заступніцы — Святой вялікамучаніцы Ірыны і, паводле звычаю таго часу, не толькі клапацілася пра манастыр, але і кіравала ім.
У 1045 годзе Яраслаў і Інгігерда накіраваліся ў Ноўгарад з Кіева на закладку Сафійскага сабора.
Паводле адной з версій памерла ў Ноўгарадзе 10 лютага 1050 года (ці 1049—1051), а паводле іншай:
- Заўдавеўшы ў 1054 годзе, яна пастрыглася ў манашкі пад імем Ганна сканала ў Ноўгарадзе 10 лютага 1056 года (ці ў 1050—1051), прыняўшы перад смерцю схіму з імем Ганна. Пострыг Ірыны-Інгігерды быў першым у велікакняжацкім доме, з яго пачалася традыцыя пастрыжэння рускіх князёў і княгінь пасля выканання імі дзяржаўных абавязкаў[11][12].
Царкоўнае шанаванне пахаванай у наўгародскім Сафійскім саборы княгіні Ганны, жонкі князя Яраслава Мудрага, усталявана ў 1439 годзе наўгародскім архіепіскапам Яўфіміем II. Яна прымаецца за маці святога князя Уладзіміра Яраславіча. Днямі яе памяці сталі 10 (23) лютага і 4 кастрычніка. Ганна — нябесная заступніца Вялікага Ноўгарада.
Пры вяртання Царквы ў 1991 годзе Сафійскага сабора Ноўгарада мошчы Святой Ганны зноў сталі даступныя для пакланення вернікаў.
Таксама існуе здагадка, што Інгігерда і Ганна — дзве розныя асобы. Магчыма першая жонка Яраслава (да 1019) — верагодна, Ганна, была ў 1018 захоплена ў Кіеве ў палон[13] польскім каралём Баляславам Храбрым разам з сёстрамі Яраслава і назаўжды вывезена ў Польшчу[9] або памерла каля 1018 года і пахавана ў наўгародскім Сафійскім саборы, а Інгігерда, маці князя Уладзіміра Яраславіча, была другой жонкай князя Яраслава і паводле гэтай версіі пахавана ў Сафійскім саборы Кіева ў адной мармуровай грабніцы са сваім мужам[14], але рэшткі Яраслава і Інгігерды там пакуль не выяўлены.
Remove ads
Дзеці
Сыны
- Уладзімір Яраславіч — князь наўгародскі.
- Ізяслаў Яраславіч, ажаніўся з дачкой польскага караля Мешкі II княгіняй Гертрудай.
- Святаслаў Яраславіч, ад 2-х шлюбаў пакінуў 5 сыноў.
- Усевалад Яраславіч, ажаніўся з грэчаскай царэўнай Анастасіяй (паводле іншых звестак — Марыяй), ад шлюбу з якой нарадзіўся князь Уладзімір Манамах.
- Вячаслаў Яраславіч, ажаніўся з германскай прынцэсай Одай Леапольдаўнай, графіняй Штадэнскай.
- Ігар Яраславіч, ажаніўся з германскай прынцэсай Кунігундай, графіняй Орламіндскай.
Паходжанне жонкі аднаго з сыноў — германскай прынцэсы Оды, дачкі Леапольда, — з’яўляецца спрэчным фактам у плане прыналежнасці да роду Штадэнаў (кіраўнікоў Паўночнай маркі) ці да Бабенбергаў (кіраўнікоў Аўстрыі да Габсбургаў). Спрэчным з’яўляецца і тое, чыёй жонкай была Ода — Уладзіміра, Святаслава ці Вячаслава. Сёння асноўным з’яўляецца пункт гледжання, што Ода Леапольдаўна была жонкай Святаслава і паходзіла з роду Бабенбергаў[15].
Дочкі

- Лізавета (у замужжы — Элісава) стала жонкай нарвежскага караля Харальда Смелага.
- Анастасія (у замужжы — Агмунда) стала жонкай караля Венгрыі Андраша I.
- Ганна, выйшла замуж за караля Францыі Генрыха I. У Францыі яна стала вядомая як Ганна Кіеўская[16].
- паводле адной з версій, Агата Кіеўская.
Спрэчныя пытанні генеалогіі
- гл. падрабязней у артыкуле пра Яраслава Мудрага.
Remove ads
Вобраз Інгігерды ў кіно
- Яраслаў Мудры (1981; СССР) рэжысёр Рыгор Кохан, у ролі Інгігерды Людміла Смародзіна.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads