Індаарыйскія міграцыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Індаарыйскія міграцыі — гіпатэтычныя дагістарычныя міграцыі індаеўрапейцаў у Індыю, дзе яны аселі на паўночным захадзе гэтага субкантынента (сучасны Пакістан) і распаўсюджваліся па ўсёй паўночнай частцы Індыі. Доказамі служаць лінгвістычныя даследаванні[1], этнаграфічны аналіз ведыйскай рэлігіі, рытуалаў, паэзіі, сацыяльнай арганізацыі і распаўсюджвання калясніц у Старажытнай Індыі. Уклад насельніцтва ў генафонд Індастана значны, носьбітаў гаплагрупы R1a1 даходзіць да 46% у вышэйшых кастах Індыі, такіх як кшатрыі і брахманы[2][3][4][5].

Індаарыі, якія перасяліліся ў старажытнасці ў Індыю, былі часткай протаіндаіранскіх плямёнаў, паходжанне якіх звязваюць з селішчам бронзавага веку Сінташта і андранаўскай археалагічнай культурай на ўсход ад Каспійскага мора (1700—1300 гг. да н. э.).
Пад уплывам ранніх індаарыйскіх перасяленцаў за Гіндукуш (у пачатку новай эры была яшчэ адна хваля міграцый індаеўрапейскіх народаў у Індыю, звязаная з кушанскай экспансіяй) у Паўднёвай Азіі склалася ведыйская цывілізацыя ранняга жалезнага века. У гэты перыяд утварыліся царства Кашала і іншыя раннія дзяржаўныя ўтварэнні. Археалагічна гэтай эпосе адпавядаюць культура чорнай і чырвонай керамікі і культура шэрай размаляванай керамікі.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
