Андронаўская археалагічная культура

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андронаўская археалагічная культура
Remove ads

Андронаўская культураархеалагічная культура бронзавага веку, якая ахоплівала значныя тэрыторыі Цэнтральнай Азіі і Сібіры ў XVIIIX стагоддзях да н.э. Паколькі яна ўключае шэраг малых археалагічных культур, прынята казаць пра Андронаўскую культурна-гістарычную злучнасць.

Хуткія факты Андронаўская культура Бронзавы век, Геаграфічны рэгіён ...
Remove ads

Этымалогія

Вывучэнне помнікаў Андронаўскай археалагічнай культуры пачалося з даследавання магільняў каля вёскі Андронава на поўдні сучаснага Краснаярскага края ў 1914 г. Даў назву і вылучыў у якасці самастойнай расійскі археолаг С. А. Цеплаухаў у 1927 г.

Паходжанне

Андронаўскую культуру звычайна звязваюць з міграцыямі індаеўрапейскага насельніцтва, хаця расійскія археолагі імкнуцца паказаць, што на ўзроўні лакальных культур удзел таксама прымалі продкі уграў і самадыйцаў. Генетычныя даследаванні рэшткаў з магільняў паўднёвага Урала паказалі, што андронаўцы сапраўды былі індаеўрапейцамі, блізкімі да сучасных насельнікаў Усходняй Еўропы, Ірана і Індыі.

Лакальныя культуры

  • Пятроўская (Казахстан, поўдзень Урала і Заходняй Сібіры)
  • Алакульская (Казахстан, ад Урала да Іртыша)
  • Фёдараўская (поўнач Казахстана, поўдзень Урала і Заходняй Сібіры)
  • Сінташцінская (поўдзень Урала)
  • Сузгунская (міжрэчча Табола і Іртыша)
  • Пахомаўская (уздоўж Іртыша)
  • Елоўская (верхняя плыня ракі Об)
  • Карчажкінская (верхняя і сярэдняя плыні ракі Об)
  • Баг'ябская (ніжнія плыні Амудар'і і Сырдар'і)

Асаблівасці

Асновай гаспадаркі носьбітаў Андронаўскай культуры былі жывёлагадоўля (каровы, коні, козы, авечкі) і ручное земляробства. Умелі апрацоўваць медзь, срэбра, золата і бронзу, але бронзавыя вырабы адносна рэдкія (зброя, некаторыя прадметы побыту). З каменю выраблялі навершы стрэл, булавы, матыкі. Шырока выкарыстоўвалася косць. Жылі ў прамавугольных заглыбленых хацінах з бярвення. Паселішчы андронаўцаў часцяком умацоўваліся валам і ровам.

Магільні і абрад пахавання адрозніваюцца ў залежнасці ад прыналежнасці да пэўнай лакальнай культуры. Так, для Фёдараўскай культуры характэрна крэмацыя, а для Алакульскай — інгумацыя ў скурчаным стане. Вядомы курганныя і грунтавыя магільні, магільныя яміны, абліцаваныя драўлянымі або каменнымі плітамі, каменныя скрыні і г. д. Выгляд керамікі таксама заалежыць ад лакальнасці культуры.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads