Індурская сінагога
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Індурская сінагога — былая сінагога ў аграгарадку Індуры Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Індурская сінагога ўзведзена ў 1885 годзе. У той час у вёсцы жыло больш за дзве тысячы яўрэяў і дзейнічала дзевяць сінагог. Цагляная сінагога з’яўлялася найвышэйшым месцам у вёсцы, фасад будынка накіраваны ў бок Іерусаліма.
У пасляваенны час будынак былой сінагогі аддалі калгасу, які прыстасаваў яго пад склад для ўгнаенняў. За гэты час было зменена знешняе аблічча сінагогі, з’явілася некалькі драўляных прыбудоў, інтэр’ер быў амаль цалкам знішчаны.
У наш час будынак пакінуты ў запусценні. Знешні пласт тынкоўкі да цяперашняга часу страчаны, што сур’ёзна змяніла аблічча сінагогі, і яна стала нагадваць руіны[1].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads