Індыянскі ўсходні ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Індыянскі ўсходні ўніверсітэт (англ.: Indiana University East) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Рычманд у штаце Індыяна, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Вучэльня з'яўляецца часткай сістэмы Індыянскага ўніверсітэта і абслугоўвае ўсходнюю Індыяну і заходняе Агая. Яна заснавана ў 1971 годзе апякунскім саветам Індыянскага ўніверсітэта. Кампус налічвае пяць будынкаў і тэрыторыю ў 174 гектары. Універсітэт налічвае 60 праграм вышэйшай адукацыі, якія прапануюць атрыманне ступеняў бакалаўра і магістра ў галіне бізнесу, адукацыі, гуманітарных і сацыяльных навук, прыродазнаўства і матэматыкі, інфарматыкі, медыцынскіх навук і інш.
Remove ads
Структура
- Школа бізнесу і эканомікі
- Школа адукацыі
- Школа сацыяльна-гуманітарных навук
- Школа прыродазнаўчых навук і матэматыкі
- Школа медсястрынства і навук пра здароўе
- Школа сацыяльнай працы
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads