Інеса Ільінічна Лазюк

вучоны, урач From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Інэса Ільінічна Лазюк (20 сакавіка 1928, Славечна, Ельскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі рэнтгенолаг, кандыдат медыцынскіх навук, прафесар

Хуткія факты Інеса Ільінічна Лазюк, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута ў 1950 годзе. У 1965 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аднамаментная двухбаковая бронхаграфія пад наркозам».

З 1966 года працавала асістэнтам кафедры рэнтгеналогіі БелДІУУ, якой загадвала прафесар Б. М. Сосіна. У 1980 годзе прысвоена званне дацэнта.

З 1979 па 1999 год загадвала кафедрай дзіцячай рэнтгеналогіі, з 1999 г. — прафесар кафедры дыягнастычных тэхналогій. Званне прафесара прысвоена без абароны доктарскай дысертацыі ў 1992 годзе па сукупнасці работ на тэму «Рэнтгенадыягностыка неадкладных станаў органаў грудной поласці прыроджанай і набытай этыялогіі».

З 2004 года І. І. Лазюк на адпачынку.

Remove ads

Навуковая і грамадская дзейнасць

Апублікавана 237 прац, з іх — 9 манаграфій у сааўтарстве. Пад кіраўніцтвам І. І. Лазюк выкананы 4 кандыдацкія дысертацыі. З 1970 года была старшынёй Гарадскога навуковага таварыства прамянёвых дыягностаў, намеснікам старшыні Рэспубліканскага навуковага таварыства.

Навуковая дзейнасць

Сярод апублікаваных прац:

  • Рентгенодиагностика хронических неспецифических воспалительных заболеваний лёгких. // Диагностика хронических заболеваний лёгких. — Мн., 1971 (разам з Б. М. Сосінай-Ізраіцель, Л. А. Жакавай).

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads