Берта Майсееўна Сосіна-Ізраіцель

вучоны, урач From Wikipedia, the free encyclopedia

Берта Майсееўна Сосіна-Ізраіцель
Remove ads

Берта Майсееўна Сосіна-Ізраі́цель (13 лютага 1903, Чавусы — 23 кастрычніка 1982, Мінск) — беларуская вучоная ў галіне рэнтгеналогіі. Доктар медыцынскіх навук (1951), прафесар (1952). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967).

Хуткія факты Берта Майсееўна Сосіна-Ізраіцель, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1928). Асістэнт кафедры рэнтгеналогіі Мінскага медыцынскага інстытута (1934—1939). Загадчыца курсам рэнтгеналогіі пры кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута (1939—1941). У час Вялікай Айчыннай вайны дацэнт курса рэнтгеналогіі Новасібірскага медыцынскага інстытута (1941—1944), адначасова кансультант ваеннага шпіталя. Дацэнт, загадчыца курсам рэнтгеналогіі пры кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута (1944—1951). Загадчыца кафедры рэнтгеналогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (1951—1977).

Старшыня Рэспубліканскага навуковага таварыства рэнтгенолагаў (1961—1977); член праўлення Усесаюзнага таварыства рэнтгенолагаў і радыёлагаў.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па пытаннях функцыянальнай рэнтгенадягностыкі пашкоджанняў органаў стравання і сардэчна-саcудзістай сістэмы.

Навуковыя працы

  • «Расстройство ритма сердца в рентгенокимографическом изображении», з сааўт., 1938;
  • «Клиническая рентгенокимография сердца», 1939 (разам з М. М. Уладысікам);
  • «О синистропозиции толстой кишки», с сааўт., 1939;
  • «Клиника и диагностика желудочно-ободочно-кишечного свища», з сааўт., 1941;
  • «О лечении воспалительных заболеваний рентгеновскими лучами», з сааўт., 1949;
  • «К вопросу о рентгенодиагностике бронхиальных кист», з сааўт., 1957;
  • «Значение рентгенокимографии сердца (25-летний опыт)», 1959;
  • «Рентгенодиагностика хронических неспецифических воспалительных заболеваний легких», 1971 (разам з І. І. Лазюк, Л. А. Жакавай);
  • «Рентгенодиагностика кист легких», 1971.
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads