Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інстытут дзяржаўнай службы — арганізацыйна-адміністрацыйнае структурнае падраздзяленне Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Размяшчаецца ў Мінску па адрасе вуліца Карла Маркса, 22[1].
Ажыццяўляе падрыхтоўку на ўзроўні другой вышэйшай адукацыі, перападрыхтоўку, стажыроўку і павышэнне кваліфікацыі кіраўніцкіх кадраў, асоб, уключаных у рэзерв кіраўніцкіх кадраў, і іншых асоб[1].
Remove ads
Гісторыя
Інстытут дзяржаўнай службы быў створаны 18 верасня 2000 года па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь загадам рэктара Акадэміі кіравання на базе факультэта менеджменту[1].
1 верасня 2010 года ў Інстытуце дзяржаўнай службы ў адпаведнасці з дзяржаўным заказам упершыню распачата падрыхтоўка на базе вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае будаўніцтва»[2].
Структура
У склад Інстытута ўваходзяць[1]:
- кафедра дзяржаўнага кіравання;
- кафедра дзяржаўнай эканамічнай палітыкі;
- кафедра кадравай палітыкі і псіхалогіі кіравання;
- кафедра сацыяльнай палітыкі і ідэалогіі;
- кафедра кіравання эканамічнымі сістэмамі.
Адукацыйная дзейнасць
Інстытут вядзе падрыхтоўку на ўзроўні другой вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае будаўніцтва»[1].
Перападрыхтоўка ажыццяўляецца па спецыяльнасцях[1]:
- Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне;
- Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай;
- Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія;
- Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай;
- Інфармацыйна-аналітычная праца ў сістэме дзяржаўнага кіравання;
- Дзяржаўная кадравая палітыка;
- Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці;
- Дзелавое адміністраванне;
- Кіраванне персаналам.
Кіраўніцтва[1]
- Леанід Сямёнавіч Мальцаў — дырэктар
- Яўген Аляксандравіч Крыштаповіч — намеснік дырэктара
- Вольга Аляксандраўна Мітраховіч — намеснік дырэктара
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads