Леанід Сямёнавіч Мальцаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леанід Сямёнавіч Мальцаў (нар. 29 жніўня 1949, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — вайсковы і дзяржаўны дзеяч Беларусі, міністр абароны Рэспублікі Беларусь (19961997, 20012009), дзяржаўны сакратар Савета бяспекі (з 2009).

Хуткія факты Леанід Сямёнавіч Мальцаў, 6-ы Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі ...
Remove ads

Біяграфія

У 1967 г. скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1971 г. — Кіеўскае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча (з адзнакай). Служыў у Групе савецкіх войскаў у Германіі. У 1979 г. скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе, праходзіў службу ў Далёкаўсходняй ваеннай акруге. У 1992 г. скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сілаў (з адзнакай) і прызначаны першым намеснікам камандуючага агульнавайскавой арміяй Беларускай ваеннай акругі.

Ва Узброеных сілах Беларусі займаў пасады камандзіра корпуса, начальніка Генеральнага штаба — першага намесніка міністра абароны.

У 1996 г. прызначаны міністрам абароны Беларусі. На гэтай пасадзе прабыў да 1997 г., калі быў прызначаны першым намеснікам начальніка штаба па каардынацыі ваенная супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. У 1999 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Деятельность органов военного управления по поддержанию и укреплению воинской дисциплины». У 20002001  гг. — намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі РБ. У 2001 г. зноў прызначаны на пасаду міністра абароны. У 2004 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Стратэгія ваеннага будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь у сучасных умовах»[1].

Са снежня 2009 г. прызначаны Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

2 лістапада 2013 г. быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

16 кастрычніка 2015 г. пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[3]

27 снежня 2016 года быў вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і звольнены з ваеннай службы ў адстаўку па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення[4].

3 5 красавіка 2017 года займае пасаду прарэктара па інавацыйнай і навуковай працы Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО»[5].

У студзені 2019 г. узначаліў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры прэзідэнце[6].

Remove ads

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. [ https://news.tut.by/society/538879.html Архівавана 14 красавіка 2017. Экс-глава Минобороны и Госпогранкомитета стал проректором "МИТСО"]
  2. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Экс-глава Минобороны и Госпогранкомитета стал проректором "МИТСО" (руск.)(недаступная спасылка). www.tut.by (10 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2017. Праверана 11 красавіка 2017.
  4. Высоцкая, Дарья. Леонид Мальцев нашел новую работу (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан (4 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2019. Праверана 4 студзеня 2019.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads