Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі

даследчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі
Remove ads

Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1975 годзе[2] на базе Аддзела мікрабіялогіі, што функцыяваў у рамках Акадэміі навук БССР з 1966 года[3]. Ля вытокаў арганізацыі Аддзела стаяў Сямён Андрэевіч Самцэвіч. Знаходзіцца на вуліцы акадэміка В. Ф. Купрэвіча, 2.

Хуткія факты Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Навуковая дзейнасць

Асноўныя кірункі даследаванняў

  • фізіялогія і біяхімія мікраарганізмаў;
  • навуковыя асновы накіраванага сінтэзу біялагічна актыўных рэчываў і выкарыстанне мікраарганізмаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, медыцыне і ахове навакольнага асяроддзя.

Вынікі даследаванняў

  • Вывучаны механізмы рэгуляцыі Утварэння мікробных дэпалімсраз як элементаў складанай сістэмы адаптацыі, высокай канкурэнтаздольнасці і экалагічнай пластычнасці мікраарганізмаў, выяўлена роля злучэнняў ліпіднай прыроды ў адаптацыі мікраарганізмаў да стрэсавых уздзеянняў і распрацаваны прынцыпы атрымання ліпафільных біяантыаксідантаў новага пакалення, біялагічна актыўных злучэнняў тыпу прастагландзінаў.
  • Распрацаваны навуковыя асновы біятэхналогіі атрымання злучэнняў з супрацьвіруснай і супрацьпухліннай актыўнасцямі, канцэпцыя рэгулявання дзейнасці мікрафлоры, якая забяспечвае інтэнсіфікацыю працэсаў разбурэння таксічных рэчываў, якія забруджваюць глебу.
  • Упершыню прапанаваны шляхі біялагічнай рэкультывацыі тэрыторый, якія выведзены з сельскагаспадарчага карыстання, і новыя падыходы да біярэмедыяцыі глеб шляхам ужывання інтрадуцэнтаў шырокага спектра дзеяння.
  • Створаны шэраг біяпрэпаратаў і тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне, сельскай гаспадарцы і ветэрынарыі.
Remove ads

Будова Інстытута на 01.06.2025

  • Лабараторыя ферментаў
  • Лабараторыя малекулярнай біятэхналогіі
  • Лабараторыя ўзаемаадносін мікраарганізмаў глебы і вышэйшых раслін
  • Ларабаторыя малочнакіслых і біфідабактэрый
  • Лабараторыя прыродаахоўных біятэхналогій
  • Лабараторыя «Калекцыя мікраарганізмаў»
  • Аддзел мікробнай біяінжынерыі
  • Галіновая лабараторыя малекулярных бія- і нанатэхналогій
  • Лабараторыя «Цэнтр аналітычных і генна-інжырерных даследаванняў»
  • Лабараторыя біятэхналогіі мікраміцэтаў
  • Навукова-вытворчы цэнтр біятэхналогій
  • Сектар суправаджэння навуковых праграм
  • Сектар маркетынгу і міжнародных сувязей
Remove ads

Дырэктары інстытута ў розныя гады

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads