Сямён Андрэевіч Самцэвіч
вучоны ў галіне мікрабіялогіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сямён Андрэевіч Самцэ́віч (27 ліпеня 1902—30 мая 1985) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі, доктар біялагічных навук (1954), прафесар (1956), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1967), заслужаны дзеяч навукі БССР (1977). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Дакудава Барысаўскага павета Мінскай губерні[1] (зараз у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў Горацкае земляробча-агранамічнае вучылішча, у 1924 годзе — агранамічнае аддзяленне Горыгорацкага земляробчага інстытута (сучасная БДСГА). Працаваў кіраўніком саўгаса, раённым аграномам у Смілавіцкім раёне Мінскай вобласці. У 1934—1938 гг. старшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце біялагічных навук акадэміі навук БССР, у 1938—1939 гг. ва Усесаюзным НДІ льну ў горадзе Таржок. У 1940 годзе С. А. Самцэвіч абараніў кандыдацкую дысертацыю і ўзначаліў кафедру фізіялогіі раслін і мікрабіялогіі Уманскага сельскагаспадарчага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны ў РСЧА. Пасля дэмабілізацыі зноў працаваў у Уманскім сельскагаспадарчым інстытуце, потым кіраваў лабараторыяй мікрабіялогіі Інстытута лесаводства Акадэміі навук УССР. У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1964 года С. А. Самцэвіч у АН БССР — загадчык лабараторыі мікрабіялогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі, кіраўнік Аддзела мікрабіялогіі (з 1975 г. Інстытут мікрабіялогіі АН БССР). У 1967 годзе С. А. Самцэвіч абраны членам-карэспандэнтам АН БССР.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
С. А. Самцэвіч займаўся даследаваннямі ўзаемадзеянняў мікраарганізмаў, глебы і вышэйшых раслін, магчымасцей кіравання імі. Вывучаў прыроду сімбіёзу клубеньчыкавых бактэрый і бабовых раслін. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана 22 кандыдаты і 1 доктар навук. З’яўляецца аўтарам 6 вынаходніцтваў і больш за 250 навуковых артыкулаў. Неаднаразова прымаў удзел у міжнародных кангрэсах і канферэнцыях. Быў абраны віцэ-прэзідэнтам Усесаюзнага таварыства мікрабіёлагаў і старшынёй яго Беларускага аддзялення, членам шэрагу навуковых саветаў.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
- Медаль «За баявыя заслугі»
- Медаль «За працоўную адзнаку»
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль Луі Пастэра
- Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Бібліяграфія
- Гелеобразные выделения корней растений и их значение в плодородии почвы, [Текст], [брошюра], Академия наук Белорусской ССР, Институт микробиологии Минск: Наука и техника, 1985. — 37, [1] с. — ил., табл.[2]
- Использование микроорганизмов и их метаболитов в народном хозяйстве : [сборник статей] / Отд. микробиологии АН БССР, Белорус. микробиол. о-во
- Роль микроорганизмов в питании растений и плодородии почвы : [сборник статей] / АН БССР, Отд. микробиологии, Бел. отд-ние Всесоюзн. микробиол. о-ва
- Физиология и биохимия микроорганизмов : [сборник статей] / Отд. микробиологии АН БССР, Белорус. отд-ние Всесоюз. микробиол. о-ва
- Экология почвенных микроорганизмов : [сборник статей] / АН БССР, Отд. микробиологии
- Микроорганизмы — продуценты биологически активных веществ : [сборник статей] / Отд. микробиологии АН БССР, Белорус. микробиол. о-во
- Микроорганизмы почвы и растение : [сборник статей] / АН БССР, Отд. микробиологии
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads