Інстытут радыебіялогіі НАН Беларусі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Інстытут радыебіялогіі НАН Беларусі
Remove ads

Інстытут радыебіялогіі НАН Беларусі — профільная акадэмічная навуковая арганізацыя Беларусі ў галіне радыебіялогіі. Месціцца ў Гомелі.

Хуткія факты Інстытут радыебіялогіі НАН Беларусі (Інстытут радыебіялогіі НАНБ), Міжнародная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Датай заснавання лічыцца 1987 год, калі паводле Пастановы Савета Міністраў БССР ад 28 студзеня 1987 г. № 25 Сектар геранталогіі АН БССР быў рэарганізаваны, на яго базе быў створаны Інстытут радыебіялогіі АН БССР.[1] Інстытут быў аднесены да Аддзялення біялагічных навук і яму былі вызначаны наступныя напрамкі дзейнасці:

  • вывучэнне механізму дзейнасці іянізуючай радыяцыі на рэгуляцыю метабалізму і функцыянальны стан важнейшых сістэм арганізму з мэтай рспрацоўкі метадаў павышэння ягонай радыерэзістэнтнасці;
  • вывучэнне заканамернасцей назапашвання і вывядзення з арганізму радыенуклідаў і стварэнне спосабпз уздзеяння на гэтыя працэсы, ацэнка ўплыву радыяцыйна-экалагічнага стану на жыццядзейнасць арганізму.

У 1995 годзе Інстытут увайшоў у склад новастворанага Аддзялення медыка-біялагічных навук.

Пастановай Савета Міністраў БССР ад 19 студзеня 1987 г. № 273-20 Інстытут быў зацверджаны галоўнай у рэспубліцы арганізацыяй па вырашэнні навуковых праблем, звязаных з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гэтай жа пастановай было зацверджана будаўніцтва лабараторна-эксперыментальнага корпуса інстытута. Аднак праз фінансавыя цяжкасці будаўніцтва вялося марудна і ў канцы 1990-х гг. увогуле было спынена. Так, у Справаздачы аб дзейнасці Акадэміі навук Беларусі за 1996 год канстатавалася, што «Інстытут радыебіялогіі па-ранейшаму не мае ўласнага памяшкання. Яго лабараторыі і віварый размешчаны ў розных інстытутах акадэміі (інстытуты мікрабіялогіі, фізіка-арганічнай хіміі, тэхнічнай кібернетыкі, пляцоўка „Сосны“). Працягваюцца работы па будаўніцтве корпуса інстытута, рашэнне аб якім было прынята Саветам Міністраў БССР 19 жніўня 1987, але тэмпы будаўніцтва па-ранейшаму марудныя. …прыборны парк інстытута ў значнай ступені зношаны. … Для аператыўнай работы ў палявых умовах патрэбна перасоўная радыехімічная лабараторыя. Востра стаіць пытанне пра забеспячэнне лабараторый хімрэактывамі. Неабходны многія элементарныя рэчы: электрапліткі, лабараторны посуд, папера, канцылярскія тавары, абсталяванне люмінесцэнтнага пакоя для правядзення мадэльных эксперыментаў, дадатковыя плошчы для захоўвання і сушкі ўзораў раслін і глебы» [2]. Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за 2001 год сведчыць аб тым, што «Інстытут радыебіялогіі па-ранейшаму не мае ўласнага памяшкання. Яго лабараторыі і віварый размешчаны ў розных інстытутах акадэміі (інстытуты мікрабіялогіі, фізіка-арганічнай хіміі, біяарганічнай хіміі, пляцоўка „Сосны“). Работы па будаўніцтве лабараторна-эксперыментальнага корпуса Інстытута, рашэнне аб якім было прынята Саветам Міністраў БССР 19.08.1987, у 2001 з-за недастатковасці сродкаў не праводзілася. …большасць абсталявання набыта і ўведзена ў эксплуатацыю ў 1993—1995 гг. ці раней» [3].

Новым этапам развіцця Інстытута можна лічыць час з 2003 г. У сувязі з Пастановай № 35 Прэзідыума НАН Беларусі ад 17 красавіка 2003 года ў мэтах выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ДНУ «Інстытут радыебіялогіі НАН Беларусі» пераведзены з г. Мінска ў г. Гомель і яму перададзена лабараторыя радыяцыйна-таксікалагічнай экалогіі з ДНУ «Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны» НАН Беларусі". Для размяшчэння інстытута ў г. Гомелі яму быў перададзены будынак СКТБ «Металапалімер» па вул. Фядзюнінскага, 4, у якім былі праведзены рамонтныя работы, з мэтай забеспячэння работы навуковых лабараторый інстытута ў адпаведнасці з патрабаваннямі нормаў радыяцыйнай бяспекі. 15 сакавіка 2019 года Інстытут быў рэарганізаваны шляхам далучэння да яго рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут радыялогіі».

Remove ads

Асноўныя кірункі даследаванняў

  • высвятленне механізму дзеяння малых доз знешняга і ўнутранага апрамянення і радыяцыйна-экалагічнага становішча на гарманальную рэгуляцыю, абменныя працэсы, функцыю асноўных сістэм арганізму, структурныя змены ў органах і тканках, генетычныя пашкоджанні;
  • вывучэнне размеркавання, хуткасці назапашвання і вывядзення радыенуклідаў з арганізму, распрацоўка спосабаў накіраванага ўздзеяння на гэтыя працэсы;
  • пошук рэчываў і злучэнняў з радыепратэктарным уздзеяннем;
  • даследаванне паводзін, форм знаходжання і міграцыі радыенуклідаў у розных экасістэмах і іх кампанентах — глебе, вадзе, паветры, раслінных і жывёльных арганізмах
Remove ads

Вынікі даследаванняў

  • праведзена ацэнка радыяцыйна-экалагічнай абстаноўкі на Беларусі і яе ўплыву на жыццядзейнасць арганізму, распрацаваны пытанні фарміравання дозавых нагрузак, ацэнкі біялагічных эфектаў і рызыкі;
  • створана сістэма маніторынгу радыяцыйнага становішча ў рэспубліцы;
  • вывучаны механізмы дзеяння на арганізм малых доз радыяцыі, выдадзены рэкамендацыі па ахове чалавека, расліннага і жывёльнага свету, а таксама ўсяго навакольнага асяроддзя ад уздзеяння іанізавальных выпрамяненняў

Сучасныя напрамкі даследаванняў

Інстытут радыебіялогіі ажыццяўляе сваю навуковую і навукова-арганізацыйную дзейнасць у адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі навуковых даследаванняў, зацверджанымі Пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 13.01.2005 № 1 "Аб атэстацыі ДНУ «Інстытут радыебіялогіі НАН Беларусі»:

  • Ацэнка і прагноз аддаленых медыка-біялагічных наступстваў дзеяння іанізуючых выпраменьванняў;
  • Вывучэнне камбінаванага ўздзеяння на арганізм радыяцыйных і нерадыяцыйных фактараў, уключаючы электрамагнітнае выпраменьванне, распрацоўка ахоўных мер;
  • Ацэнка ўплыву радыеактыўнага забруджвання на навакольнае асяроддзе, расліны, і жывёл, распрацоўка метадаў бяспечнага прыродакарыстання, радыеэкалагічны маніторынг;
  • Даследаванне працэсаў уключэння радыенуклідаў у харчовыя ланцугі ва ўмовах радыеактыўнага забруджвання, у тым ліку трансуранавых элементаў, паступлення і назапашвання іх у арганізме і фарміраванне доз апраменьвання, распрацоўка спосабаў ўздзеяння на гэтыя працэсы з мэтай зніжэння адмоўных наступстваў.

Пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 20.10.2006 г. № 73 для Інстытута радыебіялогіі былі ўдакладнены асноўныя напрамкі навукова—тэхнічнай дзейнасці і навуковых даследаванняў у адпаведнасці з зацверджанымі ў Рэспубліцы Беларусь прыярытэтнымі напрамкамі навукова—тэхнічнай дзейнасці, фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў:

1.Па прыярытэтных напрамках навукова — тэхнічнай дзейнасці:

— «Медыцына і фармацыя»: стварэнне новых тэхналогій прафілактыкі захворванняў на аснове выкарыстання біялагічна актыўных дабавак, іншых лекавых сродкаў;

— «Экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне» : маніторынг і прагназаванне стану навакольнага асяроддзя, рэабілітацыя радыеактыўна забруджаных зямель;

2. Па прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў:

— «Распрацоўка новых лячэбных, дыягнастычных, прафілактычных і рэабілітацыйных тэхналогій, прыбораў і вырабаў медыцынскага прызначэння, лекавых і імунабіялагічных прэпаратаў, клетачных і малекулярна-біялагічных тэхналогій»: механізмы адаптацыі арганізма чалавека да дзеяння фактараў навакольнага асяроддзя, у тым ліку да ўздзеяння іанізуючага выпраменьвання;

— «Экалагічная бяспека, ахова навакольнага асяроддзя, карысныя выкапні і нетры Беларусі, эфектыўнае выкарыстанне і аднаўленне прыродных рэсурсаў, папярэджанне і ліквідацыя наступстваў надзвычайных сітуацый»: ахоўныя меры па пераадоленню аддаленых радыеэкалагічных наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

Remove ads

Навукова-практычная значнасць Інстытута

  • Ацэнена радыяцыйна-экалагічная абстаноўка ў Беларусі і вызначаны тэндэнцыі яе дынамікі
  • Выяўлены і вывучаны асноўныя механізмы міграцыі і фіксацыі радыенуклідаў (як чарнобыльскага, так і глабальнага і натуральнага паходжання) у кампанентах экасістэм (глебе, вадзе, паветры) і ў трафічных ланцугах
  • Паказана, што ў раслінных арганізмаў у зонах максімальнага забруджвання назіраюцца метамарфозы і іншыя адхіленні ў развіцці, а таксама генетычныя парушэнні
  • Паказана, што ў эксперыментальных жывёл пад уздзеяннем малых доз іянізуючых выпраменьванняў праяўляюцца хібы ў функцыянаванні асноўных сістэм арганізму: эндакрыннай, імуннай, палавой, сардэчна-сасудзістай і інш., асабліва ў эмбрыёнаў і маладых жывёл.
Remove ads

Склад па стане на 1998 год

  • Лабараторыя біяхіміі
  • Лабараторыя фізіялогіі
  • Лабараторыя эндакрыналогіі
  • Лабараторыя марфалогіі і цытагенетыкі
  • Лабараторыя радыехіміі глебы
  • Лабараторыя радыеэкалогіі водных сістэм
  • Лабараторыя радыеэкалогіі паветранага асяроддзя
  • Лабараторыя маніторынгу
  • Група радыеметрыі і дазіметрыі
  • Група таксікалогіі
  • Групат навуковага суправаджэння дзяржпрагнамы па ЧАЭС

Склад па стане на 1 студзеня 2021

  • Лабараторыя радыеэкалогіі
  • Лабараторыя эндакрыналогіі і біяхіміі
  • Лабараторыя камбінаваных уздзеянняў
  • Лабараторыя эксперыментальных біялагічных мадэляў
  • Лабараторыя мадэлявання і мінімізацыі антрапагенных рызык
  • Лабараторыя аграэкалогіі і масавых аналізаў
  • Лабараторыя вытворчасці экалагічна бяспечнай прадукцыі жывёлагадоўлі ва ўмовах тэхнагеннага забруджвання тэрыторыі

Склад па стане на 1 чэрвеня 2025

  • Аддзел якасці навакольнага асяроддзя і прадуктаў харчавання
    • Лабараторыя аграэкалогіі і масавых аналізаў
    • Лабараторыя вытворчасці экалагічна бяспечнай прадукцыі жывёлагадоўлі ва ўмовах тэхнагеннага забруджвання тэрыторый
    • Лабараторыя радыеэкалогіі
  • Лабараторыя ўстойлівасці біялагічных сістэм
  • Міжнародны навуковы цэнтр

Дырэктары Інстытута

  • Яўген Фёдаравіч Канапля — заснавальнік і першы дырэктар Інстытута, акадэмік НАН Беларусі, 1987—2009
  • Аляксандр Дзмітрыевіч Навумаў — доктар біялагічных навук, з 23 лістапада 2009 па 1 ліпеня 2015
  • Ігар Анатолевіч Чэшык — з 1 ліпеня 2015

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads