Інстытут хімічнай фізікі імя М. М. Сямёнава РАН
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інстытут хімічнай фізікі імя М. М. Сямёнава РАН (ІХФ РАН; руск.: Институт химической физики им. Н. Н. Семёнова РАН, ИХФ РАН) — навуковы цэнтр па вывучэнні дынамікі элементарных хімічных працэсаў у розных сістэмах і агрэгатных станах рэчыва.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 15 кастрычніка 1931 г. на базе фізіка-хімічнага сектара Ленінградскага фізіка-тэхнічнага інстытута М. М. Сямёнавым — адзіным савецкім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па хіміі, якую ён атрымаў у 1956 годзе. Мікалай Мікалаевіч Сямёнаў быў яго нязменным дырэктарам да 1986 года. У 1990-м інстытуту было прысвоена яго імя.
ІХФ быў сярод інстытутаў, прыцягнутых да працы над Атамным праектам СССР[1][2].
Remove ads
Будынак ІХФ
ІХФ РАН размешчаны ў Маскве па адрасе вул. Касыгіна, 4. Корпус № 1 інстытута не што іншае, як Мамонава дача, пабудаваная пры Кацярыне II для маскоўскага генерал-губернатара В. М. Далгарукава (Крымскага).
Гл. таксама
- Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута хімічнай фізікі РАН
- Інстытут біяхімічнай фізікі імя М. М. Эмануэля РАН
- Інстытут праблем хімічнай фізікі РАН
Зноскі
- Пратакол № 5 пасяджэнні Спецыяльнага камітэта пры Саўнаркаме СССР ад 28 верасня 1945 года, Дадатак 1 «Пастанова аб дадатковым прыцягненні да ўдзелу ў працах па выкарыстанні нутраатамнай энергіі навуковых устаноў, асобных навуковых і іншых спецыялістаў».
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads