Інтурыст (гасцініца, Брэст)

гасцініца ў Брэсце From Wikipedia, the free encyclopedia

Інтурыст (гасцініца, Брэст)map
Remove ads

«Інтурыст» — гасцініца ў Брэсце. Размешчана па адрасе праспект Машэрава, 15. Пабудавана ў 1975 г. па праекце архітэктараў Г. Бенядзіктава, В. Астаповіча, А. Лукомскай.

Хуткія факты Гасцініца «Інтурыст», Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Уяўляе сабой дзесяціпавярховы будынак, разлічаны на 300 месцаў. Прасторавы эфект дасягаецца кантрасным спалучэннем вышыннага жылога корпуса-пласціны і нізкага гарызантальна выцягнутага блока харчавання. Шматпавярховы аб’ём пастаўлены тарцом да вуліцы, мае развіты ніжні паверх, у якім размешчана вестыбюльная група з прасторным холам. Жылая частка будынка зроблена з панельных канструкцый, навешаных на двухкансольныя рамы, вертыкалі якіх ствараюць асноўны рытм зашклёнай фасаднай плоскасці.

У будынку калідорнай планіроўкі з двухбаковым размяшчэннем нумароў ёсць холы, ліфтавыя вестыбюлі. Кожны нумар (пакой з калідорам-пярэдняй) разлічаны па 1—2 чалавек. Інтэр’ер нумароў вызначаецца добрымі прапорцыямі, высокай якасцю аддзелачных работ і зручнай мэбляй.

У дэкаратыўным афармленні залаў рэстарана выкарыстаны нацыянальныя традыцыі. У зале 1-га паверха драўляная абшыўка пілонаў пакрыта разным раслінным і геаметрычным арнаментам (мастак I. Сідараў). Уваходы з залы ў рабочыя памяшканні аформлены дэкаратыўнымі перагародкамі, у металічны каркас якіх на 1-м паверсе ўманціраваны прамавугольныя кампазіцыі са стылізаванымі выявамі жывёл і птушак Беларусі (чаканка на медзі; мастак У. Ізяргін). У вялікай зале 2-га паверха ў ажурную металічную перагародку асіметрычна ўкампанаваны прамавугольныя барэльефныя кампазіцыі розных памераў: «Паляванне ў Белавежскай пушчы», «Вяселле» (разьба па дрэве; мастак I. Хоміч). Манахромную плоскасць сцяны банкетнай залы ажыўляе пано на тэму княжацкага вясельнага балявання (маркетры; мастакі У. Ізяргін, В. Сабалеўскі).

Remove ads

Літаратура

23.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1984.  Брэсцкая вобласць.  368 с., іл.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads