Мэбля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэ́бля (фр.: meuble, ад лац.: mobile) — сукупнасць перасоўных ці ўбудаваных вырабаў для абстаноўкі жылых і грамадскіх памяшканняў і разнастайных зон знаходжання чалавека[1].

Бытавая мэбля (англ.: Domestic furniture, ням.: Wohnmöbel, фр.: Muebles residentiels) — мэбля для абстаноўкі разнастайных памяшканняў кватэр, дач, для надворнага выкарыстання.
Адрозніваюць:
- набор мэблі — група мэблевых вырабаў з шырокай варыянтнасцю па складу, аб'яднаных паміж сабой архітэктурна-мастацкай (стылістычнай) задачай, прызначаных для абстаноўкі розных функцыянальных зон памяшкання;
- гарнітур мэблі — група мэблевых вырабаў, аб'яднаных мастацка-стылістычнай і канструктыўнай прыкметамі, прызначаных для абстаноўкі пэўнай функцыянальнай зоны памяшкання;
- мэблевы выраб — адзінка прадукцыі мэблевай вытворчасці.
Да мэблі адносяцца: стол, крэсла, ложкі, канапы, шафы розных тыпаў і прызначэнняў.
Remove ads
Гісторыя мэблі

З'яўленне мэблі адносіцца да часу пераходу першабытных абшчын да аселасці. Мэбля развівалася хутчэй у тых плямёнаў, якія ў сілу кліматычных умоў мелі большую патрэбу ў закрытых памяшканнях. Важнейшай умовай развіцця мэблі была таксама наяўнасць матэрыялу, які мае неабходную трываласць, невялікую вагу і падатлівасць да апрацоўкі. Першае месца сярод гэтых матэрыялаў належыць драўніне. Развіццё мэблі таксама звязана з развіццём мастацкіх стыляў, з асаблівасцямі нацыянальных традыцый побыту і мастацтва ў цэлым.
Remove ads
Віды мэблі

Па эксплуатацыйнаму прызначэнню выдзяляюць наступныя віды мэблі:
- бытавая мэбля
- мэбля для грамадскіх памяшканняў — для абстаноўкі прадпрыемстваў і арганізацый з улікам характару іх дзейнасці і спецыфікі функцыянальных працэсаў.
- мэбля для агульнага пакоя
- мэбля для спальні
- мэбля для сталовай
- мэбля для кабінета
- мэбля для ваннага пакоя
- мэбля для пярэдняга пакоя
- дзіцячая мэбля
- кухонная мэбля
- садовая мэбля
- мэбля для дашкольных устаноў
- мэбля для прадпрыемстваў гандлю
- медыцынская мэбля (для абстаноўкі бальніц і іншых медыцынскіх устаноў)
- бібліятэчная мэбля і інш.
Віды мэблі па функцыянальнаму прызначэнню:
- корпусная мэбля для захоўвання — выкарыстоўваецца для захоўвання і размяшчэння разнастайных прадметаў, да гэтай катэгорыі мэблі адносяцца: шафа, секрэтэр, сервант, тумба, камод, буфет, стэлаж, куфар, паліца і г.д.
- мэбля для сядзення, ляжання (ложак, канапа, кушэтка, крэсла і г.д.)
- стол
- дзіцячы манеж
- вешалка і інш.
Віды мэблі па канструкцыйных прыкметах:
- разборная мэбля
- універсальна-зборная мэбля
- секцыйная мэбля складаецца з некалькіх мэблевых секцый, усталяваных адна на другой альбо адна побач з другой. Вылучаецца мэблевая секцыя, канструкцыйна закончаны мэблевы выраб, прызначаны для выкарыстання як самастойная ці састаўная частка блакіруемых вырабаў.
- неразборная мэбля
- убудаваная мэбля

- складная мэбля — для перыядычнага выкарыстання са складным каркасам, канструкцыя якой прадугледжвае яе захоўванне ў складзеным выглядзе. Вырабляюцца складныя сталы, крэслы, вешалкі, шырмы і г.д.
Віды мэблі па тэхналогіі вырабу і матэрыялах:
- гнутая мэбля
- гнутаклееная мэбля
- плеценая мэбля
- мэбля з драўніны
- мэбля з пластмас
- мэбля з метала і інш.
Remove ads
Зноскі
- ГОСТ 20400-2013 Продукция мебельного производства. Термины и определения
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads