Інтэрнацыянал (Буда-Кашалёўскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Інтэрнацыяна́л[1] (трансліт.: Internacyjanal, руск.: Интернационал) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 13 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На поўначы і захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Побач аўтадарога ГубічыБуда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з дзвюх мерыдыянальных кароткіх вуліц, забудаваных драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 10 двароў і забілі 5 жыхароў. На фронце загінулі 4 жыхара вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 16 гаспадарак, 30 жыхароў.

Дынаміка

  • 1940 год — 17 двароў, 80 жыхароў.
  • 1959 год — 104 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 16 гаспадарак, 30 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads