Інцыдэнт з пасадкай Boeing 737 у Кіеве

From Wikipedia, the free encyclopedia

Інцыдэнт з пасадкай Boeing 737 у Кіеве
Remove ads

Інцыдэнт з пасадкай Boeing 737 у Кіевеавіяцыйны інцыдэнт, які адбыўся 21 кастрычніка 2016 года ва Украіне. Авіялайнер Boeing 737-8ZM беларускай авіякампаніі «Белавія» выконваў рэгулярны міжнародны пасажырскі рэйс В2-840 па маршруце КіеўМінск, але неўзабаве пасля ўзлёту па патрабаванні СБУ быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт вылету. Пасля прызямлення быў затрыманы, а пасля адпушчаны журналіст і блогер Армен Марцірасян. Прадстаўнікі авіякампаніі «Белавія» сцвярджалі, што ўкраінскі дыспетчар апавясціў аб узняцці, у выпадку непадпарадкавання, знішчальнікаў на перахоп, падаўшы аўдыёзапісы перамоваў з пілотамі. Украінскі бок, у сваю чаргу, адмаўляў абвінавачванні.

Хуткія факты Рэйс В2-840 Белавія, Агульныя звесткі ...
Remove ads

Палёт

21 кастрычніка 2016 года самалёт Boeing 737-8ZM авіякампаніі «Белавія», са 136 пасажырамі і 6 членамі экіпажа на борце[1], які выконваў рэйс В2-840 па маршруце КіеўМінск, вылецеў з міжнароднага аэрапорта Жуляны.

За 50 кіламетраў да ўваходу ў паветраную прастору Беларусі камандзіру экіпажа рэйса 840 паступіла ўказанне ад дыспетчара кіравання паветранага руху раённага цэнтра «Кіеў», якое ўваходзіць у дзяржаўнае прадпрыемства абслугоўвання паветранага руху «Украерорух», аб неадкладным вяртанні ў аэрапорт вылету без тлумачэння якіх-небудзь прычын[2]. Па словах прадстаўнікоў авіякампаніі, а пазней камандзіра авіялайнера Шышко, у выпадку непадпарадкавання прыгразілі падняць знішчальнікі[3]. Прадстаўнік СБУ Ткачук абверг інфармацыю пра пагрозу падняць знішчальнікі для вяртання ў аэрапорт беларускага самалёта[4][2]. Намеснік генеральнага дырэктара «Белавія» Чаргінец у сваю чаргу заявіў, што пагрозы задзейнічаць ваенную авіяцыю зафіксаваны ў запісе перамоваў экіпажа з наземнымі службамі[5]. Пасля быў апублікаваны запіс перамоваў экіпажа лайнера і ўкраінскага дыспетчара, у якой апошні папярэджвае пілота, што за невыкананне загаду на вяртанне будзе паднята баявая авіяцыя на перахоп[6][7]. Пазней прэс-сакратар СБУ Гітлянская назвала пагрозы падняць знішчальнікі супраць рэйса «Белавія» «выдумкамі дыспетчара»[8].

Пасля прызямлення быў зняты з борта грамадзянін Арменіі Армен Марцірасян. Лайнер паляцеў у Мінск без яго. Праз некаторы час затрыманы быў адпушчаны і адправіўся ў беларускую сталіцу іншым рэйсам. З ягоных слоў, шукалі «нейкі назапашвальнік інфармацыі, нічога не знайшлі і адпусцілі»[5].

Remove ads

Рэакцыя

Беларусь у сувязі з прымусовым вяртаннем самалёта заявіла Украіне пратэст і запатрабавала афіцыйных выбачэнняў і кампенсацыі фінансавых выдаткаў[9]. Прэзідэнт Украіны Парашэнка ў тэлефоннай размове з Лукашэнкам папрасіў прабачэння за інцыдэнт з самалётам «Белавія» і праінфармаваў, што вінаватыя пакараны[10][11][12]. У СБУ і «Украерорухе» абверглі словы аб пакаранні вінаватых у інцыдэнце[13].

Інцыдэнт не атрымаў шырокай агалоскі ў заходняй прэсе. Пасля інцыдэнту з пасадкай Boeing 737-800 авіякампаніі Ryanair у Мінску і высадкі з борта самалёта беларускага блогера, аднаго са стваральнікаў Telegram-канала Nexta Рамана Пратасевіча, а таксама журналісткі Соф’і Сапегі і наступных абвінавачванняў з боку Захаду ў дзяржтэрарызме, накладання санкцый, забароны палётаў кампаніі «Белавія» над Еўропай, розныя прадстаўнікі дзяржструктур Беларусі і Расіі абвінавацілі міжнародныя арганізацыі і заходнія краіны ў падвойных стандартах[14][15][16][17][18].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads