Соф’я Андрэеўна Сапега

From Wikipedia, the free encyclopedia

Соф’я Андрэеўна Сапега
Remove ads

Соф’я Андрэеўна Сапега (нар. 10 лютага 1998, Уладзівасток, Прыморскі край, Расійская Федэрацыя) — грамадзянка Расіі, затрыманая беларускімі ўладамі падчас інцыдэнту з пасадкай Boeing 737 у Мінску 23 мая 2021 года разам з Раманам Пратасевічам, палітычная зняволеная[3].

Хуткія факты Соф’я Андрэеўна Сапега, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Соф’я Сапега нарадзілася 10 лютага 1998 года ва Уладзівастоку. Яе бацькі — Андрэй Сапега і Ганна Дудзіч, сястра — спявачка Ева Стар[4]. Ва ўзросце васьмі гадоў Соф’я пераехала разам з маці ў Беларусь, у горад Пінск, але засталася грамадзянкай Расіі. У 2015 годзе яна скончыла школу ў Мінску і паступіла ў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільнюсе, дзе вучылася па спецыяльнасці «Еўрапейскае права і права Еўрапейскага саюза»[5], пазней пачала праходзіць практыку на польскім спадарожнікавым тэлеканале «Белсат», які вяшчае ў асноўным на беларускай мове. Не пазней за канец 2020 года Сапега пачала сустракацца з беларускім журналістам і палітычным актывістам Раманам Пратасевічам, адным з заснавальнікаў тэлеграм-канала NEXTA[6]. У маі 2021 года яна адпачывала з Раманам у Грэцыі. Самалёт, на якім Сапега і Пратасевіч вярталіся 23 мая ў Вільнюс, зрабіў вымушаную пасадку ў Мінску, і там іх абодвух затрымалі[7][8][9].

Першапачаткова Сапега была затрыманая, паводле афіцыйных даных, на 72 гадзіны як падазраваная «ў здзяйсненні ў перыяд са жніўня па верасень 2020 года злачынстваў, прадугледжаных некалькімі артыкуламі Крымінальнага кодэкса Беларусі»[10]. Яе змясцілі ў СІЗА на Акрэсціна[11], пазней перавезлі ў СІЗА КДБ. Знаходжанне пад вартай было падоўжанае да двух месяцаў[12].

26 мая 2021 года Аляксандр Лукашэнка назваў Сапегу «саўдзельніцай» Пратасевіча[13]. 29 мая 2021 года кіраўнікі Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка абмеркавалі гэтую сітуацыю. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў пазней распавёў, што за лёсам Сапегі ў Крамлі сочаць, але пры гэтым прымаюць да ўвагі наяўнасць у яе віду на жыхарства ў Беларусі[14].

Соф’ю Сапегу вінавацяць у адміністраванні Telegram-каналу «Чёрная книга Беларуси», дзе публікуюцца персанальныя звесткі сілавікоў. Ад 20 кастрычніка яна пад хатнім арыштам у кватэры бацькоў у Лідзе[15]. 21 снежня 2021 года Следчы камітэт паведаміў, што яе справу перадалі ў пракуратуру.

Суд над Соф’яй Сапегай пачаўся 28 сакавіка 2022 года ў Гродне. Яе абвінавачваюць у парушэнні 7 артыкулаў Крымінальнага кодэксу. 6 мая яе прысудзілі да 6 гадоў зняволення і грашовай кампенсацыі.

7 чэрвеня 2023 года Лукашэнка памілаваў Соф’ю Сапегу. Яе перадалі з папраўчай калоніі ў Гомелі дэлегацыі Прыморскага краю на чале з губернатарам Алегам Кажамякам[16].

Remove ads

Рэакцыя на арышт

Блізкія Соф’і сцвярджаюць, што яна не займалася палітыкай і не ўдзельнічала ў беларускіх пратэстах. На іх думку, прызнанням, якія прагучалі пасля арышту, верыць не варта[17][18]. Па дапамогу сваякі Сапегі звярнуліся да расійскіх улад, але тыя адрэагавалі стрымана: на думку Марыі Захаравай, усё адбываецца ў межах беларускага заканадаўства[19]. Святлана Ціханоўская заявіла, што расійскі консул у Мінску адмовіўся сустрэцца з Сапегай, але МЗС РФ у адказ абвінаваціў Ціханоўскую ў хлусні[20]. Лёс Соф’і стаў прадметам размовы міністраў замежных спраў дзвюх краін (Сяргея Лаўрова і Уладзіміра Макея), пасля чаго арыштаванай арганізавалі сустрэчу з расійскім консулам[21]. Дзмітрый Пяскоў паабяцаў, што Уладзімір Пуцін распытае Аляксандра Лукашэнка пра Сапегу падчас асабістай сустрэчы[22].

Сітуацыю вакол пасадкі самалёта, затрымання Сапегі і паводзіны расійскіх улад раскрытыкавалі дзеячы расійскай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці[23][24]. Член Савета па правах чалавека Мікалай Сванідзэ заявіў, што арышт Сапегі і публікацыя яе прызнанняў выкананы «у стылістыцы крывавых 30-х гадоў»[25]. Член савета пры прэзідэнце Расіі па міжнацыянальных адносінах Багдан Бязпалька назваў Сапегу «закладніцай»[26]. Пракаментавала сітуацыю Ксенія Сабчак: па яе словах, расійскія дыпламаты «спасавалі перад беларускімі вертухаямі»[27]. У СМІ гучалі параўнанні з Марыяй Буцінай, якую расійскія ўлады ратавалі пасля арышту з большай энергіяй[28]. Праваабаронца Марына Літвіновіч і блогер Максім Кац стварылі петыцыі да ўлад Расіі з патрабаваннем дамагчыся вызвалення Сапегі[29][30][31]. Група незалежных дэпутатаў Санкт-Пецярбурга звярнулася да Сяргея Лаўрова з патрабаваннем аказаць Сапезе неабходную дапамогу[32]; дэпутат Масгардумы Мітрохін запатрабаваў распачаць у дачыненні да Лукашэнкі «з-за дзеянняў у дачыненні да расіянкі Соф’і Сапегі і пасадкі самалёта Ryanair» крымінальную справу[33].

Пра тое, што трэба дамагацца выдачы Сапегі Расіі, пішуць у тым ліку і прадстаўнікі афіцыйнай расійскай прапаганды, якія прадугледжваюць, што дзяўчына сапраўды парушыла закон. Палітолаг Аляксей Макаркін лічыць, што такая выдача адбудзецца, але пазней, калі спатрэбіцца сумеснае расследаванне[34].

У Amnesty International мяркуюць, што Соф’я Сапега затрыманая выключна з мэтай аказаць далейшы ціск на Рамана Пратасевіча.[35] 26 мая 2021 года сумеснай заявай васьмі арганізацый, у тым ліку Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускага Хельсінкскага камітэта, прызнана палітычнай зняволенай[21][36]. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запатрабаваў неадкладнага вызвалення Соф’і, назваўшы абвінавачванні ў яе адрас надуманымі[37] і заявіўшы, што беларускія ўлады распаўсюджваюць не адпаведную рэчаіснасці інфармацыю пра Сапегу, выказаўшы надзею вызваліць Сафію ў самыя кароткія тэрміны менавіта як грамадзянку Расійскай Федэрацыі[38]. Прэзідэнт студэнцкага прадстаўніцтва ВНУ назваў арышт Сапегі актам «дзяржаўнага тэрарызму»[39]. Неадкладнага вызвалення Соф’і запатрабавалі МЗС Літвы[40], канцлер Германіі Ангела Меркель[41]. Інцыдэнт з пасадкай самалёта ў Мінску, арыштам Сапегі і Пратасевіча прывёў да абвастрэння крызісу ў адносінах паміж Еўрасаюзам і Расіяй[42].

2 чэрвеня 2021 года шэфства над палітычнай зняволенай узяла Элен Б’ёрклунд, дэпутатка Рыксдага[43][44].

14 чэрвеня 2021 года суд Партызанскага раёна Мінска ў закрытым рэжыме адхіліў скаргу Сапегі на яе затрыманне[45].

9 жніўня 2021 года ЗША пашырылі спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб, дадаўшы Следчы камітэт, у тым ліку за адкрыццё палітычна матываваных крымінальных спраў супраць Пратасевіча і Сапегі[46][47].

Remove ads

Зноскі

  1. Cunningham, Paul  (англ.). Irish politicians sponsor Belarus political prisoners (англ.). RTÉ.ie  (англ.) (15 ліпеня 2021). — «A few political prisoners in Belarus have high-profiles — such as Roman Protasevich and Sofia Sapega who were pulled off a Ryanair flight in Minsk.»  Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2021. Праверана 16 ліпеня 2021.
  2. Певица Ева Стар прервала молчание о задержании сестры — Софьи Сапеги(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2021. Праверана 28 студзеня 2022.
  3. Софья Сапега: что известно о возлюбленной Романа Протасевича(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2021. Праверана 28 студзеня 2022.
  4. belsat.eu Архівавана 5 снежня 2021.
  5. Human rights organizations call to release five more political prisoners (англ.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (26 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2021. Праверана 27 мая 2021.
  6. Мария Васильева, Татьяна Байкова. Суд и там: почему обвинение Сапеге не спешат выдвигать (руск.) (31 мая 2021).
  7. Members of Parliament from Sweden, Germany and Austria take over godparenthood for Sofia Sapega, Safiya Malashevich and Vital Prokharau (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (2 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 3 жніўня 2021.
  8. Nilsson, Anders. Björklund engagerar sig för politisk fånge i Belarus (шведск.). Sydöstran  (шведск.) (6 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2021. Праверана 3 жніўня 2021.
  9. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  10. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). ZERKALO.IO (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads