Іня
рака ў Расіі, прыток Обі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іня́ (руск.: Иня́)[2] — рака ў Заходняй Сібіры, у Кемераўскай і Новасібірскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Об.
Даўжыня ракі 663 км. Плошча вадазбору 17 600 км². Сярэдні расход вады за 119 км ад вусця складае 195[1] м³/с, аб’ём сцёку 6,154[1] км³/год. Выток і большая частка ракі знаходзіцца ў межах Кузнецкай катлавіны. Упадае ў Об у межах горада Новасібірск. Даліна ракі выразная. На пойме шмат старыц. Рэчышча Іні звілістае. Яго шырыня ў вусці дасягае 110[1] м. Жыўленне ракі мяшанае з перавагай снегавога[1]. Замярзае рака ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі.
Прытокі: Талаўка, Чыгір, Каралда, Талда, Вялікі Бачат, Малы Бачат, Ур, Камышаўка, Касьма, Тарабарыха, Савіха, Каменка, Камысла, Тарсьма, Чэртанда, Тыхта, Ітыкус, Бярозавая, Сасноўка, Кусьмень, Кіік, Ізылы, Маматынь (Маматын), Кайлы, Канарбуга, Ярская, Круціха, Шабаніха, Плюшчыха і інш.[3]
На рацэ гарады Палысаева, Ленінск-Кузнецкі, Тагучын, у вусці — Новасібірск.
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 169. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads