Кузнецкая катлавіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кузнецкая катлавіна — міжгорная катлавіна на поўдні Заходняй Сібіры, на тэрыторыі Кемераўскай вобласці Расіі. Абмежаваная Салаірскім кражам на паўднёвым захадзе, Кузнецкім Алатау з паўночнага ўсходу, Абаканскім хрыбтом з паўднёвага ўсходу, Бійскай Грывай і іншымі ўтварэннямі Горнай Шорыі з поўдня.
Даўжыня 400 км, шырыня 100—120 км. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора вагаецца ад 200 м на поўначы, да 400—500 м на поўдні.
Паверхня ўяўляе сабой хвалістую раўніну, спаласаваную густой сеткай рачных далін. Для прысалаірскіх раёнаў характэрныя роўныя і плоскія міжрэччы; ва ўсходняй частцы глыбіня расчлянення ўзрастае. Асноўныя рэкі — Том, Іня і іншыя прытокі Обі.
У цэнтральнай частцы размешчаны некалькі горных кражаў вышынёй 600—740 м, складзеных з мезазойскага базальту: краж Тараданава, краж Салтымакова, Караканскі хрыбет.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 561.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads