Ёсеф Мыслівечак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ё́сеф Мы́слівечак (чэшск.: Josef Mysliveček; 9 сакавіка 1737, Прага — 4 лютага 1781, Рым) — чэшскі кампазітар.
Музыцы вучыўся ў 1744—1752 гадах у духоўных навучальных установах, кампазіцыю вывучаў у Празе (з 1760) і гарадах Італіі (з 1763). Найбольш плённа працаваў у оперным жанры. Яго оперная музыка спалучае рысы традыцыйнай італьянскай оперы-серыя і чэшскай музыкі, адметная прыгажосцю і багаццем мелодый, майстэрствам вакальнага пісьма, рытмавай разнастайнасцю і маляўнічасцю гармоніі. У сімфоніях і камерных творах адчуваецца блізкасць да ранняй творчасці В. А. Моцарта, з якім Мыслівечак быў асабіста знаёмы.
Remove ads
Творы
Сярод твораў: каля 30 опер, у т.л. «Белерафонт» (паст. 1767), «Дэмафонт» (паст. 1769), «Мантэцума» і «Тамерлан Вялікі» (паст. 1771), «Міласэрнасць Ціта» (паст. 1773), «Эцый» (паст. 1775), «Арміда» (паст. 1779); араторыі на біблейскія сюжэты; канцэртная сімфонія; канцэрты для розных інструментаў з аркестрам; камерна-інструментальныя ансамблі і інш.
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- Dr. Constant v. Wurzbach Misliweczek, Joseph // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 18. — S. 362.
- The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- Česká divadelní encyklopedie Праверана 16 красавіка 2021.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads