Іосіф Бетыні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іосіф (Восіп Іванавіч[1], Язэп, Джузэпэ) Бетыні (Беціні) (1790—1861) — беларускі архітэктар XIX стагоддзя. З 1827 па 1842 гады губернскі архітэктар Віцебскай губерні.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся архітэктуры ў Польшчы і Італіі[2].
З 1818 года быў абласным архітэктарам у Бесарабскай вобласці. Дойлід І. Беціні быў запрошаны ў Кішынёў для ажыццяўлення шэрагу гідратэхнічных і нівеліровачных работ. Між іншага ён здзейсціў першыя спробы асушэння кішынёўскіх балот.
З 1827 па 1842 гады займаў пасаду віцебскага губернскага архітэктара.
Творчасць
Аўтар праекта Кішынёўскага гарадскога будынка прысутных месцаў
У 1832 годзе стварыў праект царквы ў Гарадку.
У 1832 годзе Дабравешчанская царква ў Віцебску была вернута ад уніятаў праваслаўным і адрамантавана ў 1833 годзе губернскім архітэктарам І. Беціні[3].
Зноскі
- Русский биографический словарь в 25-ти т. — Изд. под наблюдением председателя Императорского Русского Исторического Общества А. А. Половцева. — Санкт-Петербург: Тип. И. Н. Скороходова, 1896—1918
- Чантурия, Ю. В. Классицистическая реконструкция городов Витебской и Могилевской губерний // Белорусское градостроительное искусство: средневековое наследие, ренессанс, барокко, классицизм в системе европейского зодчества. — Мн: Беларуская навука,, 2017. — С. 267. — 503 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-08-2145-4.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads