Іосіф Мікалаевіч Малюкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іосіф Мікалаевіч Малюкевіч (1909, в. Восава Мінскай губерніі — ?) — беларускі настаўнік, гісторык.

Хуткія факты Іосіф Мікалаевіч Малюкевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Пасля заканчэння школы-сямігодкі паступіў вучыцца на двухгадовыя педагагічныя курсы ў Мінск. Затым працаваў настаўнікам пачатковай школы, інспектарам раённага аддзела народнай адукацыі, загадчыкам раённага фінансавага аддзела, адказным сакратаром раённай газеты. З 1931 года па 1934 год служыў у Чырвонай Арміі.

Пасля дэмабілізацыі паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Займаючыся навуковай працай, ён адначасова выкладаў гісторыю ў БДУ.

У час Вялікай Айчыннай вайны быў камандзірам узвода, камандзірам роты, начальнікам штаба палка. Ваяваў на Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім і I-м Беларускім франтах.

Пасля вайны была прапанавана праца памочніка загадчыка 1-га аддзела Міністэрства замежных спраў БССР. Акрамя таго, пасада выкладчыка ў БДУ. У сакавіку 1948 года ён быў накіраваны на курсы дысертантаў у Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б) у Маскву. Праз год была прысваена навуковая ступень кандыдата гістарычных навук. Са жніўня 1949 па снежань 1955 года — дырэктар Гродзенскага педагагічнага інстытута[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Кутузава 3-й ступені (1942) і двума ордэнамі Айчыннай вайны І-й ступені (жнівень, кастрычнік 1944 г.), медалём «За працоўную доблесць»[2].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads