Іосіф Самуілавіч Абраміс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іо́сіф Самуі́лавіч Абра́міс (29 кастрычніка 1918, Мінск — 29 верасня 1984, Мінск) — беларускі савецкі дырыжор, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1964). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Біяграфія
Cкончыў Беларускую кансерваторыю па класах валторны (1941) і сімфанічнага дырыжыравання (1950)[1].
У 1936-41 і 1945-48 артыст аркестра, з 1948 хормайстар, у 1951-79 дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. Кіраваў пастаноўкай опер і балетаў «Баль-маскарад» і «Атэла» Джузепе Вердзі (1961 і 1963), «Князь Ігар» Аляксандра Барадзіна (1967), «Марынка» Рыгора Пукста (1955), «Калі ападае лісце» Юрыя Семянякі (1968), «Спячая прыгажуня» Пятра Чайкоўскага (1954), «Спартак» А. Хачатурана (1964). У 1979—1982 галоўны дырыжор Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР, дзе кіраваў пастаноўкай «Несцеркі» Р. Суруса (1979)[1]. З 1982 года выкладаў у Беларускай кансерваторыі.
Remove ads
Зноскі
- Абрамис Иосиф Самуилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads