Іпаліт Клімашэўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іпаліт Клімашэўскі (польск.: Hipolit Klimaszewski; 19 студзеня 1802(1802-01-19)[1][2], Капаткевічы, Мінская губерня18 верасня 1874(1874-09-18)[1][2]) — публіцыст, педагог, бібліятэкар.

Хуткія факты Іпаліт Клімашэўскі, Дата нараджэння ...

У 1820—1822 і 1826—1827 гадах вывучаў філасофію ў Віленскім універсітэце. У 1827 годзе атрымаў ступень магістра філасофіі. Атрымаў пасаду прафесара польскай мовы ў 2-й Віленскай гімназіі.

У 1830 годзе выдаў «Noworocznik Litewski na Rok 1831»[3] («Літоўскі каляндар на новы 1831 год»), дзе сярод іншага паведаміў пра Хроніку Быхаўца, знойдзеную ім у бібліятэцы Аляксандра Быхаўца ў Магілёўцах, і апублікаваў урывак з яе.

Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў. Пасля падаўлення паўстання, у 1832 годзе эмігрыраваў ва Францыю.

У 1841 годзе разам з А. Астроўскім, B. Звіркоўскім і Ф. K. Гадэбскім заснаваў у Версалі таварыства Віленскай бібліятэкі і на грамадскіх пачатках стаў яе першым бібліятэкарам. Бібліятэка прызначалася для эмігрантаў з абшараў былой Рэчы Паспалітай, меркавалася як аснова новага кнігазбору Віленскага ўніверсітэта, замест закрытага расійскімі ўладамі, называлася Bерсальска-Bіленскай або Польскай бібліятэкай у Версалі (Biblioteka Polska w Wersalu). Пачатак кнігазбору паклалі кнігі ахвяраваныя А. Астроўскім, Ф. Зельтнерам і іншымі, збор рукапісаў самога Клімашэўскага і пісьмовыя крыніцы, датычныя паўстання і жыцця эмігрантаў. У 1841—1843 гадах Клімашэўскі апублікаваў некалькі інфармацыйных паведамленняў пра бібліятэку[4]. Да 1847 года ў бібліятэцы было 4 тысячы тамоў і два каталогі.

З 1847 года Клімашэўскі стаў дырэктарам эмігранцкай школы ў прыгарадзе Парыжа Батыньёлі і адначасова апекуном школьнай бібліятэкі з 2 тысяч тамоў, якая папаўнялася ахвяраваннямі, у тым ліку з кнігазбору Юзафа Крашэўскага. У 1849 годзе намаганнямі Клімашэўскага школьная бібліятэка аб’яднана з Bерсальска-Bіленскай.

Bерсальска-Bіленская бібліятэка рэгулярна папаўнялася з пазнанскіх кнігарань, ахвяраваў свае кнігі Іаахім Лялевель і іншыя. У 1865 годзе налічвала 21 383 тамоў, 5 тысяч малюнкаў і гравюр, 2 тысячы геаграфічных карт і больш за 500 рукапісаў.

У 1874 годзе з прычыны праблем з памяшканнем бібліятэку вырашылі перавезці ў Польшчу, у Курнік да кнігазбораў Дзялынскіх. Пасля смерці Клімашэўскага гэта ажыццявіў яго пераемнік А. А. Рупрэхт, які неўзабаве таксама памёр.

У 1880 годзе бібліятэка перайшла да ўласнікаў Курніка Замойскіх, якія ў 1925 годзе стварылі так званы Курніцкі фонд і перадалі яго дзяржаве. У 1953 годзе фонды былой Версальска-Віленская бібліятэкі перададзены бібліятэцы Польскай акадэміі навук, рукапісы з батыньёльскіх збораў захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве.

Іпаліт Клімашэўскі пакінуў мемуары, частка іх, датычная Віленскага ўніверсітэта, апублікавана.[5]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads