Ірландская Свабодная дзяржава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірландская Свабодная дзяржава (англ.: Irish Free State, ірл.: Saorstát Éireann) (1922—1937) — дзяржава-дамініён, створаная 6 снежня 1922 года ў адпаведнасці з Англа-ірландскім дагаворам, падпісаным дванаццаццю месяцамі раней. На момант стварэння ўключала ўсю тэрыторыю вострава Ірландыя, але Паўночная Ірландыя ўжо на наступны дзень скарысталася замацаваным у дагаворы правам на аддзяленне і звярнулася да караля з просьбай зрабіць так, каб «паўнамоцтвы парламента і ўрада Ірландскай свабоднай дзяржавы больш не распаўсюджваліся на Паўночную Ірландыю». 8 снежня Паўночная Ірландыя афіцыйна аддзялілася ад астатняй Ірландыі.
Ірландская Свабодная дзяржава афіцыйна спыніла існаванне 29 снежня 1937 года пасля прыняцця новай канстытуцыі, якая паслужыла кардынальным этапам пераўтварэння дамініёна ў сучасную Ірландыю.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ірландская Свабодная дзяржава
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads