Ірма Пятроўна Яўнзем
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірма Пятроўна Яўнзем (27 верасня 1897, г. Мінск — 17 красавіка 1975, г. Масква, СССР) — беларуская камерная спявачка (мецца-сапрана), педагог. Заслужаная артыстка БССР (1935). Народная артыстка РСФСР (1957). Член КПСС з 1954 года[3].
Remove ads
Біяграфія
І. П. Яўнзем нарадзілася ў Мінску. З 1906 па 1914 гадах вучылася ў Мінскай Марыінскай гімназіі, затым у 1915—17 вучылася ў Пецярбургскай кансерваторыі[3]. Удзельнічала ў Грамадзянскай вайне ў Расіі.
У 1921—23 працавала ў Мінску, на канцэртах пела запісаныя ёю беларускія песні, выконвала іх на міжнароднай музычнай выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне ў 1927[3][4] (разам з В. Кавалёвай, А. Даліва, Л. Александроўскай, М. Літвіненка-Вольгемут )[5].
У 1923—25 выкладала спевы і беларускую народную музыку ў Беларускай драматычнай студыі ў Маскве[3].
У час вайны выступала з канцэртамі на фронце, у тыле. У 1944 годзе агучыла ў фільме С. Эйзенштэйна «Іван Грозны » песні на музыку С. Пракоф'ева: калыханку «Акіян-мора» і «Песню пра бабра».
Remove ads
Прафесійная дзейнасць
Ірма Яўнзем збірала і выконвала песні народаў свету, больш чым на 50 мовах, яна была першай у СССР, хто пачаў выконваць песні на розных народаў на іх мовах з сярэдзіны 1920-х. З 1950 года выкладала ў Маскоўскай музычнай школе імя М. М. Іпалітава-Іванова , яе вучнямі былі Вольга Варанец , Аляксандра Стрэльчанка , Жанна Бічэўская[6]. Выдала зборнік «Революционные песни народов» (1931). Аўтар кнігі «Человек идёт за песней» (1968).
І. П. Яўнзем памерла 17 кастрычніка 1975 года. Пахавана ў Маскве на новых Данскіх могілках.
Remove ads
Узнагароды і званні
- Заслужаная артыстка БССР (1935)
- Народная артыстка РСФСР (1957)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- медалі
Памяць
- Мемарыяльная дошка ў Мінску, па адрасе вуліца Карла Маркса, 29[7].
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 18 чэрвеня 2024.
- Яунзем Ирма Петровна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Яунзем Ирма Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 721. — 737 с.
- Белоруссия на Франкфуртской выставке // Рабочий. — 1927. — 10 сентября. — С. 2.
- Краткая биография (руск.)
- Календарь: день 27 сентября (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads