Ірына Алегаўна Шылава
спартсменка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірына Алегаўна Шылава (22 лютага 1960, Гродна, Беларуская ССР) — беларуская і савецкая спартсменка, алімпійская чэмпіёнка 1988 па стральбе з вінтоўкі. Выступала за «Дынама» Гродна.
Выйграла залаты медаль у складзе зборнай СССР у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на адлегласці 10 метраў у 1988 годзе ў летніх Алімпійскіх гульнях у Сеуле. З 1992 выступала за зборную Беларусі.
Remove ads
Адукацыя
У 2003 годзе скончыла факультэт фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Узнагароды і званні
- Заслужаны майстар спорту СССР (1988)
- Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны»
- Ганаровы грамадзянін г. Гродна[1]
Дасягненні
- 10-разовая чэмпіёнка СССР 1982—1991.
- Алімпійская чэмпіёнка 1988 года.
Зноскі
- Выпускнікі ГрДУ — наш гонар(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2021. Праверана 16 красавіка 2021.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads