Стральба кулявая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стральба́ кулява́я[1] — адзін з відаў стралковага спорту. У дадзеным відзе спорту стральба ажыццяўляецца з пнеўматычных (4,5 мм), малакаліберных (5,6 мм) і буйнакаліберных (7,62 мм для вінтовак і 7,62—9,65 мм для пісталетаў) вінтовак і пісталетаў куляй.

Падзяляецца на стральбу з пісталета, вінтоўкі, стральбу з вінтоўкі па рухомай мішэні. Спаборніцтвы праводзяцца на дыстанцыях 10, 25, 50, 100 і 300 метраў. Кулявая стральба ўваходзіць у біятлон (з малакалібернай вінтоўкі), марское мнагабор’е. Стральба з пісталета ўваходзіць у пяцібор’е і ваенна-прыкладныя мнагабор’і.
Першыя спаборніцтвы па стральбе з вінтоўкі адбыліся ў 1824 годзе ў Швейцарыі. У праграму Алімпійскіх гульняў уваходзяць з 1896 года. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1897 года. Чэмпіянаты Беларусі праводзяцца з 1924 года.
Remove ads
Беларускія спартсмены
- Ігар Міхайлавіч Басінскі
- Ламара Барысаўна Бейдзіна
- Аляксандр Васільевіч Газаў
- Сяргей Анатольевіч Мартынаў
- Лаліта Вадзімаўна Яўглеўская
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads