Ірына Аляксандраўна Курачкіна
беларуская спартсменка, барэц вольнага стылю From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірына Аляксандраўна Курачкіна (нар. 17 чэрвеня 1994, в. Ракушава Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларуская спартсменка, барэц вольнага стылю ў катэгорыі да 57 кг.
Сярэбраны прызёр XXXII летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года[2], чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў 2019 года[3], чэмпіёнка Еўропы 2018 і 2021 гадоў, бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету 2017 і 2019 гадоў і сярэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы 2016 года.
Remove ads
Біяграфія
Вырасла ў шматдзетнай сялянскай сям’і[4]. З 2007 года займалася лёгкай атлетыкай у Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву, у 2010 годзе з-за траўмы перавялася на аддзяленне вольнай барацьбы[5]. У 2017 годзе скончыла факультэт фізічнага выхавання МДУ імя А. А. Куляшова[6].
Уваходзіць у склад жаночай нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе. Шматразовая пераможца і прызёр моладзевых чэмпіянатаў Еўропы і свету. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па вольнай барацьбе[6]. Пражывае ў Бабруйску[4].
Remove ads
Міжнародныя спаборніцтвы

Remove ads
Палітычная пазіцыя
Падпісала «Адкрыты зварот спартыўнай супольнасці Беларусі», якая выступае за дзеючую ўладу краіны пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[7].
Узнагароды і званні
- ганаровае званне Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года Магілёўшчыны-2019»[8].
Зноскі
- Валерыя Сцяцко.. Ірына Курачкіна заваявала серабро Алімпійскіх гульняў! . Звязда (5 жніўня 2021). Праверана 12 жніўня 2021.
- Беларуска Ірына Курачкіна выйграла турнір па барацьбе II Еўрапейскіх гульняў (недаступная спасылка). Belarus.by (28 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2021. Праверана 13 жніўня 2021.
- Андрей Осмоловский.. «Я ей говорю, замуж пора. А она мне: «Не дури головы, я в спорте»: мама олимпийской призерки по борьбе Ирины Курочкиной рассказала о семье и шестерых дочках (руск.). Комсомольская правда (4 жніўня 2021). Праверана 12 жніўня 2021.
- Бобруйчанка Ирина Курочкина завоевала олимпийское серебро в женской борьбе (руск.)(недаступная спасылка). Бобруйский городской исполнительный комитет (5 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
- Курочкина Ирина Александровна (руск.)(недаступная спасылка). МГУ им. А.А. Кулешова. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2020. Праверана 12 жніўня 2021.
- Почетного звания «Человек года Могилевщины» по итогам 2019 года удостоены 15 представителей региона (руск.)(недаступная спасылка). Могилёвский облисполком (24 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
