Ірына Аляксандраўна Курачкіна

беларуская спартсменка, барэц вольнага стылю From Wikipedia, the free encyclopedia

Ірына Аляксандраўна Курачкіна
Remove ads

Ірына Аляксандраўна Курачкіна (нар. 17 чэрвеня 1994, в. Ракушава Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларуская спартсменка, барэц вольнага стылю ў катэгорыі да 57 кг.

Хуткія факты

Сярэбраны прызёр XXXII летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года[2], чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў 2019 года[3], чэмпіёнка Еўропы 2018 і 2021 гадоў, бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету 2017 і 2019 гадоў і сярэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы 2016 года.

Remove ads

Біяграфія

Вырасла ў шматдзетнай сялянскай сям’і[4]. З 2007 года займалася лёгкай атлетыкай у Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву, у 2010 годзе з-за траўмы перавялася на аддзяленне вольнай барацьбы[5]. У 2017 годзе скончыла факультэт фізічнага выхавання МДУ імя А. А. Куляшова[6].

Уваходзіць у склад жаночай нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе. Шматразовая пераможца і прызёр моладзевых чэмпіянатаў Еўропы і свету. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па вольнай барацьбе[6]. Пражывае ў Бабруйску[4].

Remove ads

Міжнародныя спаборніцтвы

Thumb
На беларускай паштовай марцы 2021 года Ірына Курачкіна — крайняя злева ў верхнім шэрагу
Больш інфармацыі Год, Месца правядзення ...
Remove ads

Палітычная пазіцыя

Падпісала «Адкрыты зварот спартыўнай супольнасці Беларусі», якая выступае за дзеючую ўладу краіны пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[7].

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Команда // Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь — 1991. Праверана 12 жніўня 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2570268'></a>
  2. Валерыя Сцяцко.. Ірына Курачкіна заваявала серабро Алімпійскіх гульняў! . Звязда (5 жніўня 2021). Праверана 12 жніўня 2021.
  3. Беларуска Ірына Курачкіна выйграла турнір па барацьбе II Еўрапейскіх гульняў (недаступная спасылка). Belarus.by (28 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2021. Праверана 13 жніўня 2021.
  4. Бобруйчанка Ирина Курочкина завоевала олимпийское серебро в женской борьбе (руск.)(недаступная спасылка). Бобруйский городской исполнительный комитет (5 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  5. Курочкина Ирина Александровна (руск.)(недаступная спасылка). МГУ им. А.А. Кулешова. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2020. Праверана 12 жніўня 2021.
  6. Подписи. Открытое обращение спортивной общественности Беларуси. Праверана 13 жніўня 2021.
  7. Почетного звания «Человек года Могилевщины» по итогам 2019 года удостоены 15 представителей региона (руск.)(недаступная спасылка). Могилёвский облисполком (24 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads