Ірына Анатолеўна Фёдарава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірына Анатолеўна Фёдарава (1920, станцыя Хілкава, Узбекістан — 1988) — беларускі спецыяліст у галіне энергетыкі і электратэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1971), прафесар (1973)[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Сярэднеазіяцкі індустрыяльны інстытут (1943)[1].
Працавала ў Беларускім політэхнічным інстытуце (1963—1966), Мінскім філіяле Усесаюзнага завочнага электратэхнічнага інстытута (1966—1975), Мінскім радыётэхнічным інстытуце (з 1972, з 1975 — загадчык кафедры тэарэтычных асноў электратэхнікі)[1].
Памерла 13 жніўня 1988 года[1].
Сям’я
- муж Рыгор Яфімавіч Паспелаў (1916—2014) — доктар тэхнічных навук
- дачка Таццяна Рыгораўна Паспелава (1951) — доктар тэхнічных навук
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: тэорыя нелінейных электрычных ланцугоў і кіраванне складанымі электрычнымі сістэмамі; праблемы удасканалення інжынернай адукацыі[1].
Узнагароды
Узнагароды: медалі «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.», «За трудовое отличие», Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР[1].
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads