Ірына Мікалаеўна Кралевіч
беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірына Мікалаеўна Кралевіч (нар. 12 мая 1965, Мазыр, Гомельская вобласць) — беларускі палітык і педагог, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI[1] і VII скліканняў[2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 12 мая 1965 года ў г. Мазыры.
Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, матэматык, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Аўтар больш за 100 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый.
Працавала настаўнікам матэматыкі сярэдняй школы № 2 г. Мазыра, асістэнтам кафедры алгебры і матэматычнага аналізу, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі, дэканам фізіка-матэматычнага факультэта, прарэктарам па навуковай рабоце Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна.
З’яўлялася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Гомельскай вобласці, была членам Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, намеснікам кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя[3].
З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, уваходзіла ў склад міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Народнага сходу Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Аргенцінскай Рэспублікі.
У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з’яўляецца членам Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы[4].
Remove ads
Асабістае жыццё
Замужам, мае дачку.
Узнагароды
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
- ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога і Мазырскага раённага Савета дэпутатаў, Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна,
- падзяка Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта,
- юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»,
- юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».
Зноскі
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads