Ірына Мікалаеўна Рынейская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ірына Мікалаеўна Рынейская (нар. 6 жніўня 1972, Бабруйск) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Remove ads

Біяграфія

Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працавала настаўнікам хіміі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 9 г. Бабруйска, вядучым спецыялістам, галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, намеснікам начальніка, начальнікам аддзела адукацыі, начальнікам упраўлення адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага і сёмага скліканняў.

У красавіку 2024 года была выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў[2].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, юбілейным медалём «30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана»[3].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads