Беларускі саюз жанчын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ГА «Беларускі саюз жанчын» — беларуская некамерцыйная арганізацыя.[1]
Вышэйшым органам «Беларускага саюза жанчын» з’яўляецца канферэнцыя, якая збіраецца не радзей 1 разу ў 5 гадоў. У перыяд паміж канферэнцыямі пастаянна дзеючым кіруючым органам з’яўляецца Праўленне БСЖ, выканаўчым — Прэзідыум БСЖ.
Remove ads
Гісторыя і склад
Створана 14 снежня 1991 года. На добраахвотнай аснове аб’ядноўвае жаночыя саветы, створаныя ва ўсіх абласцях, раёнах, гарадах, у многіх працоўных калектывах і навучальных установах і па месцы жыхарства. У саюзе больш за 183 тысячы жанчын, дзейнічае звыш чатырох тысяч пярвічных арганізацый. Па стане на 2022 год БСЖ налічвала ўжо больш за 160 тысяч членаў[2].
На пасяджэнні праўлення грамадскай арганізацыі ў ліпені 2022 года Вольга Шпілеўская была абрана старшынёй Беларускага саюза жанчын[3]. Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2022 года БСЖ падтрымала дзеючага прэзідэнта А. Лукашэнка. 9 жніўня, на «Форуме патрыятычных сіл» у Мінску, старшыня БСЖ Вольга Шпілеўская назвала каманду кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай «прыладай разбурэння», якой дапамагаюць «замежныя куратары»[4].
У сакавіку 2023 года ў Мінску прайшла VІІІ Рэспубліканская справаздачна-выбарачная канферэнцыя, на якой былі разгледжаны змены ў статут БСЖ, адбыліся выбары кіруючага і кантрольнага органаў[5]. Было прынята рашэнне пра ўваход у скалд Праўлення: старшыня БСЖ Вольга Шпілеўская, прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, генеральны дырэктар БелТА Ірына Акуловіч, старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна, спявачка Юлія Быкава і інш.
Remove ads
Мэты
- Павышэнне статусу жанчын у грамадстве, іх ролі ва ўсіх галінах жыцця краіны;
- Дасягненне грамадзянскай згоды ў грамадстве, міру паміж народамі, ліквідацыя ўсіх формаў гвалту і дыскрымінацыі;
- Арганізацыя асветніцкай і кансультацыйнай дзейнасці;
- Садзейнічанне ахове і паляпшэнню здароўя жанчын, павышэнню якасці жыцця ўсіх грамадзян рэспублікі;
- Ажыццяўленне дабрачыннай дзейнасці;
- Абарона правоў жанчын, дзяцей, умацаванне сям’і;
- Ажыццяўленне міжнароднай дзейнасці метадамі жаночай дыпламатыі.
Remove ads
Прэзідыум
- Старшыня — Вольга Шпілеўская
- Намеснік старшыні — Надзея Лазарэвіч[6]
- Намеснік старшыні — Наталля Карчэўская[6]
Старшыні
- Марыяна Акіндзінаўна Шчоткіна (2015—2020)
- Алена Богдан (2020—ліпень 2022)
- Вольга Шпілеўская (з ліпеня 2022)
Зноскі
- Белорусский союз женщин (руск.)(недаступная спасылка). Сайт Гродненской областной организации. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2018. Праверана 4 лютага 2018.
- Алена, Драпко. [hhttps://zviazda.by/be/news/20230307/1678204704-shpileuskaya-belaruski-sayuz-zhanchyn-za-2022-god-pryros-na-12-tys-chalavek Шпілеўская: Беларускі саюз жанчын за 2022 год прырос на 12 тыс. чалавек] . Звязда (7 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2023. Праверана 2 чэрвеня 2024.
- У самай масавай жаночай арганізацыі краіны — новая старшыня . Звязда (13 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2022. Праверана 2 чэрвеня 2024.
- Форум патрыятычных сіл прайшоў у Мінску . Звязда (9 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2022. Праверана 2 чэрвеня 2024.
- Алена, Драпко. Шпілеўская пра БСЖ: Жанчыны ніколі не заставаліся ўбаку ад жыцця дзяржавы . Звязда (3 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2023. Праверана 2 чэрвеня 2024.
- Старшынёй Беларускага саюза жанчын пераабраная Вольга Шпілеўская . Звязда (21 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2023. Праверана 2 чэрвеня 2024.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads