Ірына Міхайлаўна Арэстава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірына Міхайлаўна Арэстава (нар. 16 мая 1956, г. Запарожжа, Украіна) — беларускі ўрач-акушэр-гінеколаг. Доктар медыцынскіх навук (2004), прафесар (2010).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1979).
Працавала ў Радзільным доме № 1 г. Віцебска (1980—1986, урач-акушэр-гінеколаг); Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1986, лячэбны факультэт, кафедра акушэрства і гінекалогіі, асістэнт, з 1999 — дацэнт, з 2004 — прафесар).
Навуковыя інтарэсы: неадкладныя станы ў акушэрстве і гінекалогіі; невыношванне цяжарнасці; генітальныя інфекцыі пры цяжарнасці; запаленчыя захворванні жаночых палавых органаў спецыфічнай і неспецыфічнай этыялогіі; рэцыдывіруючая герпетычная інфекцыя ў рэпрадуктыўнай і перынатальнай паталогіі (лячэнне, прафілактыка, тактыка вядзення цяжарнасці); дыягностыка, лячэнне, прафілактыка перынатальных і дзіцячых інфекцый і іх ускладненняў.
Remove ads
Узнагароды
Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2004).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads