Запарожжа
горад ва Украіне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Запарожжа (укр.: Запоріжжя) — горад на паўднёвым усходзе Украіны, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтр Запарожскай вобласці і Запарожскага раёна. Плошча 330 км². Насельніцтва 500 тыс. чал. (2024).
Знаходзіцца за 444 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Чыгуначны вузел, рачны порт.
Remove ads
Этымалогія назвы
Места атрымала назву Запарожжа з тае прычыны, што яно знаходзілася ніжэй за дняпроўскія парогі (затопленыя ў выніку будаўніцтва ДнепраГЭСа).
Гісторыя
У 1770 годзе заснавана Аляксандраўская фартыфікацыя, з якой звязваюць пачатак гісторыі сучаснага горада; пачатковая назва паселішча — Аляксандраўскі пасад. У 1806 годзе паселішча атрымала статус горада і назву Аляксандраўск, цэнтр павету.
З 1919 года — у складзе УССР. У 1921 годзе горад перайменаваны ў Запарожжа. З 1939 года — цэнтр вобласці.
З 18 жніўня 1941 года па снежань 1943 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы чорнай (камбінат «Запарожсталь», завод «Днепраспецсталь» і інш.) і каляровай (тытана-магніевы камбінат, алюмініевы завод і інш.) металургіі, машынабудавання (электратэхнічнай прамысловасці; вытворчыя аб'яднанні «АУТАЗАЗ», «Маторабудаўнік» і інш.), хімічнай і коксахімічнай, лёгкай, харчовай прамысловасці.
Адукацыя і навука
- Запарожскі нацыянальны ўніверсітэт
- Нацыянальны ўніверсітэт «Запарожская палітэхніка»
- Запароская дзяржаўная інжынерная акадэмія
- Запарожскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Запарожскі інстытут эканомікі і інфармацыйных тэхналогій
- Класічны прыватны ўніверсітэт
- Хорціцкая нацыянальная вучэбна-рэабілітацыйная акадэмія
Славутасці
Галерэя
- Абласны тэатр
- Краязнаўчы музей
- Вялікі мост Праабражэнскага
- Выгляд ДнепраГЭС з вострава Хортыца
- Скрыжаванне бульвара Т. Шаўчэнкі і вул. Перамогі
- Дзіцячая чыгунка
- Будынак абласной адміністрацыі
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы
- Валянцін Налівайчанка (нар. 1966) — украінскі дзяржаўны дзеяч.
- Марыя Сокіл (1902—1999) — оперная спявачка.
- Людміла Супрун (нар. 1965) — украінскі палітык.
- Юрый Васілевіч Шпіт (1930—2008) — беларускі архітэктар.
- Андрэй Анісімавіч Дзюжаў (нар. 1959) — беларускі навуковец і палітык.
- Ірына Міхайлаўна Арэстава (нар. 1956) — урач-акушэр-гінеколаг. Доктар медыцынскіх навук (2004), прафесар (2010).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads