Ірына Міхайлаўна Шуміліна

беларуская піяністка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Старонка Шаблон:Колер/Інструменталіст.css не мае зместу.

Хуткія факты Ірына Міхайлаўна Шуміліна, Дата нараджэння ...

Іры́на Міха́йлаўна Шумі́ліна (нар. 2 снежня 1956, Мінск) — беларуская піяністка, салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1992).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў 1956 годзе ў Мінску, у сям’і кампазітара Міхаіла Міхайлавіча Шуміліна і настаўніцы Мілюціны Ясонаўны. Скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя Луначарскага. Вучылася ў прафесара Рыгора Ільіча Шаршэўскага[1], вучня піяніста Уладзіміра Сафроніцкага. Скончыла аспірантуру Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі ў класе прафесара Льва Уласенкі.

З 1982 года салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі. З 1992 года Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь. Жыве і працуе ў Мінску.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.

Remove ads

Творчасць

Шуміліна выконвае творы буйных музычных формаў: санат, сюіт, фантазій, фартэпіянных цыклаў, канцэртаў. Гастралюе ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой. Прымала ўдзел у многіх фестывалях, у тым ліку ў фестывалі сучаснай музыкі г. Дуйсбург (1991), XXII Cantiere Internationale d’Arte (Мантэпульчана, 1997), Міжнародным фестывалі імя Джаакіна Расіні (Путбус, Германія, 1998), «Нямецка-беларуская музычная восень» (Германія, 2000), «Міжнародны музычны фестываль імя Роберта Шумана» (Германія, 2002), фестывалі імя Пятра Чайкоўскага і Надзеі фон Мек (Украіна, 2005).

Працавала з многімі дырыжорамі, у тым ліку Чарльзам Ансбахерам (Charles Ansbacher), Ёргам Іверам (Jörg Iwer), Юозасам Дамаркасам, Валерыем Гергіевым, Фуатам Мансуравым, Аляксандрам Вядзернікавым, Неэмэ Ярві, П’ер-Дамінікам Панелем (Pierre-Dominique Ponnelle). Выступала з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь.

У сваёй творчасці Шуміліна надае ўвагу сваім улюбёным кампазітарам — Рахманінаў, Мусаргскі, Чайкоўскі, Пракоф’еў, Бетховен, Брамс, Шуман, Шуберт, Шапен, Ліст. Шуміліна ў 80-90-я гады сыграла важную ролю ў фартэпіяннай транскрыпцыі розных твораў[2].

У Беларускім цэнтры інтэлектуальнай уласнасці Шуміліна адзначана як выканаўца некалькіх зарэгістраваных музычных п’ес і песень, у тым ліку «Санеты для фартэпіяна 1 12 цыкл» і «Маятнік»[3].

Remove ads

Узнагароды

У творчасці

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч прысвяціў Шумілінай верш «Грае Ірына Шуміліна» (2005)[7], апублікаваны ў зборніку «У ноч на Пакровы»[8]

Шумілінай прысвечана глава ў кнізе пісьменніцы Алы Сямёнавай «У святой краіне выгнання» (2011)[9].

Зноскі

  1. Юлия Андреева: Наши пианисты — музыкальные наследники Антонио Сальери (руск.). Беларусь Сегодня (6 снежня 2016). Праверана 30 кастрычніка 2019.
  2. Шевченко Ольга Григорьевна. Фортепьянная культура Беларуси ХХ столетия (руск.). dep.nlb.by (28 ліпеня 2000). Праверана 30 кастрычніка 2019.
  3. Перечень произведений (руск.). www.belgospatent.by. Праверана 30 кастрычніка 2019.
  4. Nessun vincitore assoluto al VII Premio Pianistico Thalberg (італ.)(недаступная спасылка). guide.supereva.it. Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2021. Праверана 30 кастрычніка 2019.
  5. Родныя вобразы / Н. Гілевіч / Прагляд верша(недаступная спасылка). rv-blr.com. Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2019. Праверана 30 кастрычніка 2019.
  6. Гілевіч Ніл, У ноч на Пакровы — Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Гілевіч Ніл, У ноч на Пакровы — Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 30 кастрычніка 2019. ISBN 978-985-6852-41-4
  7. Сямёнава Ала, У святой краіне выгнання — Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Сямёнава Ала, У святой краіне выгнання — Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 30 кастрычніка 2019. ISBN 978-985-6976-84-4
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads