Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусьmap
Remove ads

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (Мінкульт Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне мастацтва. Міністр культуры прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 2 снежня 2024 года пасаду міністра займае Руслан Іосіфавіч Чарнецкі.

Хуткія факты Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці 25 жніўня 1991 года Міністэрства культуры больш як 14 год працягвала кіравацца Пастановай Савета міністраў БССР ад 12 лютага 1970 г. № 37. 9 жніўня 1996 года ўрад ухваліў Пастанову № 525 аб новай уставе міністэрства, паводле якой прэзідэнт упершыню ўпаўнаважваўся прызначаць і вызваляць ад пасады міністра[2].

Палітычны крызіс 2020-х гадоў

У час шырокамаштабных палітычных чыстак 11 студзеня 2022 года былі звольнены Наталля Хвір, начальніца ўпраўлення па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей Міністэрства культуры, і Святлана Краюшкіна, намесніца начальніка аддзела ўзгаднення і рэстаўрацыі, якая ўзгадняла навукова-праектную дакументацыю на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ[3]. Наталля Задзяркоўская, адказная за пытанні культуры і нацыянальнай спадчыны ў Народным антыкрызісным ўпраўленні, каментуючы сітуацыю, што за 2021 год з апарата Міністэрства культуры звольнена практычна палова складу кіраўнікоў сярэдняга звяна, для звальнення «дастаткова проста мець уласнае меркаванне і прафесійныя прынцыпы»[4].

Выступаючы 21 студзені 2022 года перад канстытуцыйным рэферэндумам на «дыялогавай пляцоўцы» ў Стоўбцах, тагачасны міністр культуры Анатоль Маркевіч прызнаў, што ў падначаленай яму галіне праводзяцца маштабныя кадравыя чысткі па ідэалагічных матывах[5]:

" Не хаваю, што праводзілі і праводзім сур'ёзную працу па тых нашых супрацоўніках, работніках, якія займаюць дэструктыўную пазіцыю. Маё глыбокае перакананне, што на двух крэслах знаходзіцца не атрымліваецца. Гэта недапушчальна. Трэба вызначыцца, у рэшце рэшт.

Па гэтых меркаваннях больш за 300 чалавек з нашых калектываў папрасілі. І лічу гэта правільным. Работнікі культуры пастаянна ўзаемадзейнічаюць з людзьмі і шмат у чым фарміруюць грамадскую думку. Таму нельга паводзіць сябе па падвойных стандартах. Трэба вызначыцца.

"
Remove ads

Структура

  1. Цэнтральны апарат — 7 упраўленняў, 4 аддзелы і адзін дэпартамент[6];
  2. 7 упраўленняў у выканаўчых камітэтах абласцей і Мінску;
  3. Прадпрыемствы «Тэатральныя майстэрні», «Мінскрэстаўрацыя», «Віцебскрэстаўрацыя», «Праектрэстаўрацыя», «Аб’яднаная дырэкцыя аб’ектаў, якія будуюцца», «Светакон», «Белпрамкультура» (Гомель), «Аўтабаза Мінкультуры», «энтр музеязнаўчых, аздабленчых і даследчых работ», а таксама выдавецтва «Культура і мастацтва»;
  4. Музеі — мастацкі музей, музей гісторыі і культуры Беларусі, «музей-запаведнік Нясвіж», музей Вялікай Айчыннай вайны, Брэсцкая крэпасць, музеі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і Петруся Броўкі, музей гісторыі беларускай літаратуры, музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, музей народнага дойлідства і побыту;
  5. Тэатры — оперы і балета, Віцебскі драматычны, драматычны тэатр імя Горкага, беларускай драматургіі, Маладзёжны тэатр эстрады;
  6. Установы мастацтва — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, акадэмія музыкі і гімназія-каледж пры ёй, акадэмія мастацтваў, Мінскае мастацкае вучылішча імя Аляксея Глебава;
  7. Нацыянальная бібліятэка[7].
Remove ads

Пазіцыя па ахове помнікаў гісторыі і культуры

У маі 2010 года кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве ў Мінску побач з цыркам шматфункцыянальнага комплексу. Праект прадугледжваў знос будынка першай мінскай электрастанцыі, пабудаванай у 1890 годзе. Электрастанцыя мела статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Знос станцыі падтрымала Міністэрства культуры Беларусі. Нягледзячы на тое, што паводле 28-га артыкула Закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны рашэнне аб зносе гісторыка-культурных каштоўнасьцях можа прымаць толькі найвышэйшы орган выканаўчай улады Савет міністраў (і толькі ў выключных выпадках), знос электрастанцыі адбыўся ў 2012 годзе[8][9]. Па факце зносу распачатая крымінальная справа[10].

У сувязі з будаўніцтвам забаўляльнага цэнтру «Бульбаш-хол» у ахоўнай зоне мемарыялу Курапаты, праваабаронцы і грамадскія актывісты накіравалі зварот у дзяржорганы аб недапушчальнасці згаданага будаўніцтва. 25 лістапада 2012 года актывісты атрымалі адказ з Міністэрства культуры, дзе сцвярджалася пра выяўленыя парушэнні пры будаўніцтве і далейшае спыненне будаўніцтва[11]. Аднак 1 снежня 2014 года Міністэрства культуры скараціла ахоўную зону Курапатаў са 120 да 50 метраў, і будаўніцтва забаўляльнага цэнтру было ўзаконенае, а знос пабудоваў так і не адбыўся. У чэрвені 2018 года ў будынках «Бульбаш-холу» адкрылася рэстарацыя пад іншай назвай.

Уначы 26 красавіка 2014 года на скрыжаванні вуліц К. Маркса і Маладзёжнай Гродна будаўнікі знеслі гістарычны будынак XIX стагоддзя. Будынак уяўляў сабой гістарычную каштоўнасць, але яго частковы знос ухваліла Міністэрства культуры Беларусі[12][13][14]. У верасні 2015 года ў Гродна знеслі будынак пачатку ХХ стагоддзя дзеля новабудоўлі[15]. Зімой 2016 года ў Гродна знеслі гістарычны будынак 1870 году пабудовы[16].

7 мая 2018 года адбыўся знос будынку ў Ракаўскім прадмесці Мінска па вуліцы Вызвалення, гісторыка-культурнай каштоўнасці XIX стагоддзя. Ад будынка засталося толькі дзьве сцяны. Знос адбыўся з ініцыятывы галавы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Паўла (Панамарова). Галоўнай мэтай зносу адзначаная пабудова комплексу Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Нягледзячы на пратэсты Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, праект пабудовы комплексу падтрымаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Грамадскі актывіст Антон Матолька, які быў сведкам зносу, выклікаў міліцыю і звярнуўся ў Міністэрства культуры, аднак з Мінкульту атрымаў адказ, што знос знаходзіцца пад іх кантролем[17][18][19]. Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату яшчэ ў 2016 годзе прасіў намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Наталлю Качанаву выключыць будынкі на вуліцы Вызвалення 6 і 6а са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў і даць дазвол на іх поўны знос[20]. Аднак тады міністэрства культуры запэўніла, што яно «не дазволіць зруйнаваць будынкі». Начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцяў Міністэрства культуры Наталля Хвір у каментары БелаПАН адзначала: «Гістарычны цэнтр Мінска сам па сабе з'яўляецца каштоўнасцю. Будынак па вуліцы Вызвалення можна аднавіць, гэта мы і будзем рэкамендаваць царкве»[21].

Remove ads

Міністры

Міністры культуры БССР

Міністры культуры Рэспублікі Беларусь

Remove ads

Зноскі

  1. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2011. Праверана 11 снежня 2012.
  2. Пастанова Кабінета міністраў ад 9 жніўня 1996 г. № 525. Сайт Валерыя Леванеўскага (27 жніўня 2010).
  3. Будова цэнтральнага апарату Міністэрства культуры (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (27 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2010. Праверана 20 лютага 2011.
  4. Будова кіравання галіною культуры (Пералік дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь) (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (27 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2010. Праверана 20 лютага 2011.
  5. "Будаўніцтва «Бульбаш-хола» прыпыняецца толькі часткова". Эўрарадыё. 25 лістапада 2012. Архівавана з арыгінала 25 лістапада 2012. Праверана 30 красавіка 2017.
  6. Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі . Наша Ніва (2 снежня 2024). Праверана 2 снежня 2024.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads