Ірына Уладзіміраўна Яромкіна
беларуская артыстка балета, Народная артыстка Беларусі (2019). From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірына Уладзіміраўна Яромкіна (дзявочае прозвішча — Паскробка[1]; нар. 6 мая 1979) — беларуская артыстка балета, вядучая салістка Вялікага тэатра оперы і балета. Народная артыстка Беларусі (2019).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Свіслацкую сярэднюю школу імя А. Р. Чарвякова[1], затым — Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж. З 1997 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь[2]. Прайшла шлях ад артысткі кардэбалета да салісткі і вядучага майстра сцэны.
У 2015 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці «Педагог-балетмайстар»[3].
Remove ads
Сям’я
Мае сына Максіма (нар. 2000) ад першага шлюбу і двух дачок ад другога шлюбу з заслужаным артыстам Беларусі, вядучым салістам балетнай трупы Вялікага тэатра балета Беларусі Алегам Яромкіным (нар. 1985): Ксенію (нар. 2012) і Кацярыну (нар. 2015)[3]. У 2017 годзе пасля 10 гадоў сумеснага жыцця пара расталася[4].
Узнагароды
- Медаль Францыска Скарыны (2009)[5];
- лаўрэат V рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» (2018) — у намінацыі «Лепшая жаночая роля ў музычным спектаклі» (спектакль «Каханне і Смерць»);
- Народная артыстка Беларусі (2019)[6];
- лаўрэат VI рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» (2021) — у намінацыі «Лепшая жаночая роля ў музычным спектаклі» (спектакль «Ганна Карэніна»).
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads