Ірына Юльянаўна Сачкоўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірына Юльянаўна Сачкоўская (нар. 28 кастрычніка 1968, в. Бярэзніца, Пружанскі раён) — беларуская юрыстка, натарыус і дэпутатка.
Біяграфія
Нарадзілася 28 кастрычніка 1968 года ў вёсцы Бярэзніца Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці[1].
Скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства»[1].
Працавала кансультанткай, дзяржаўнай натарыусам, загадчыцай дзяржаўнай натарыяльнай канторы горада Пінска[1]. З'яўляецца загадчыцай натарыяльнай канторы Пінска, членам Беларускай натарыяльнай палаты, натарыусам Брэсцкага натарыяльнага акругі[1].
Была членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Адзначана падзякай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, падзякамі і граматамі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, Беларускай натарыяльнай палаты, ганаровымі граматамі Пінскага гарвыканкама, Нацыянальнага сходу Беларусі, Пінскай гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь». Па выніках працы за 2021 год занесена на Дошку гонару Міністэрства юстыцыі[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads