Ірына Яўгенаўна Клімковіч
беларуская этнограф From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірына Яўгенаўна Клімковіч (нар. 1956[1]) — беларуская этнограф, журналістка, публіцыстка і гісторык.
Нарадзілася 20 снежня 1957 года ў Холмску на Сахаліне[3]. Васьмігадовай з маці прыехала ў Беларусь. Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут[3]. Працавала на будаўніцтве аўтамагістралі Мінск-Брэст. Пасля ў рэдакцыях часопісаў «Крыніца» і «Маладосць»[3].
У 1991 годзе разам з археолагамі Людмілай Дучыц і Эдвардам Зайкоўскім стварыла этна-гістарычны цэнтр «Явар». З «Яварам» здзяйсняе экспедыцыі па Беларусі, сустракаецца з краязнаўцамі і жыхарамі, збірае звесткі пра сакральныя мясціны. Станам на 2015 года выканаўчы дырэктар этна-гістарычнага цэнтра «Явар» і малодшая навуковая супрацоўніца Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, філіяла Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі.[3]
Абшары навуковай цікавасці: сакральныя ландшафты Беларусі, узвышшы, валуны.
Аўтарка ідэі і суаўтар некаторых артыкулаў, укладальніца энцыклапедычнага слоўніка «Міфалогія беларусаў» (2011) — трэцяе дапоўненае выданне энцыклапедычнага даведніка «Беларуская міфалогія» (2004, 2006); У суаўтарстве з Дучыц напісала кнігу «Сакральная геаграфія Беларусі» (2011); у суаўтарстве з Аляксандрам Карабанавым, Валерам Вінакуравым, Людмілай Дучыц і Эдвардам Зайкоўскім — кнігу «Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі» (2011); аўтар кнігі «Калі адчыняюцца нябёсы» (2012); у суаўтарстве з Дучыц — кнігу «Язычніцтва старажытных беларусаў» (2014). Аўтарка трохмоўнай электроннай кнігі «Нябесная механіка ва ўяўленні старажытных беларусаў» (2024)[4]. Таксама аўтарка шэрагу публікацый у перыёдыцы.[3]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads