Маладосць (часопіс)
беларускі часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Маладо́сць» (трансліт.: Maladość) — беларускі штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс. Арыентаваны ў асноўным на дарослую моладзь. Сярод літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп чытачоў, стаіць паміж часопісамі «Бярозка» (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту) і «Полымя».
Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: індывідуальны — 74957, індывідуальны льготны для настаўнікаў — 00592, ведамасны — 749572, ведамасны льготны для ўстаноў Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — 00731.
Remove ads
Гісторыя
Выдаваўся з 1953 года як орган цэнтральнага камітэта Ленінскага камсамола Беларусі і Саюза пісьменнікаў БССР і з’яўляўся адзіным у рэспубліцы штомесячным часопісам для моладзі[2].
З 1988 да пачатку 2000-х і пэўны час пасля 2013 года выдавалася "Бібліятэка часопіса «Маладосць» (12 кніг у год), дзе былі надрукаваныя першыя кнігі шэрагу беларускіх пісьменнікаў.
У 2002—2012 гадах часопіс уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Затым да 2021 года ў складзе выдавецкага дома «Звязда». З 2021 года часопіс увайшоў у склад выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Remove ads
Змест публікацый
Друкуе творы беларускіх пісьменнікаў (раманы, аповесці, апавяданні, паэмы, вершы), публіцыстычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, матэрыялы на навуковыя і грамадска-палітычныя тэмы. Існуюць сталыя рубрыкі «Паэзія», «Проза», «Пераклады», «Крытыка». З’явіліся новыя часткі: «Вяртанне», «Cathedra», «Гістфакт». У 1970—1980-я гады ў «Маладосці» былі каляровыя ўкладкі, прысвечаныя беларускаму жывапісу.
Remove ads
Галоўныя рэдактары
- Аляксей Кулакоўскі (1953—1958)
- Пімен Панчанка (1958—1966)
- Алесь Асіпенка (1966—1972)
- Генадзь Бураўкін (1972—1978)
- Васіль Зуёнак (1978—1982)
- Анатоль Грачанікаў (1982—1991)
- Генрых Далідовіч (1991—2002)
- Раіса Баравікова (2002—2011)
- Таццяна Сівец (2011)
- Святлана Воцінава (2012—2021)[3]
- Вольга Рацэвіч (з 2021)
Аўтары
У часопісе ў розны час публікаваліся Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Янка Маўр, Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Максім Лужанін, Іван Чыгрынаў, Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Васіль Вітка.
Працавалі ў часопісу Янка Брыль, Уладзімір Дамашэвіч, Янка Сіпакоў, Леанід Дайнека, Вячаслаў Адамчык, Мікола Гіль, Міхась Стральцоў, Мікола Аўрамчык, Алесь Жук, Казімір Камейша, Уладзімір Саламаха, Віктар Гардзей і Алесь Бадак.
З сучасных — Раіса Баравікова, Алег Грушэцкі, Алесь Карлюкевіч, Рагнед Малахоўскі, Алесь Марціновіч, Дзяніс Марціновіч, Алена Масла, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп і шэраг іншых[4].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0131-2308
- Каталог газет і часопісаў БССР на 1966 год. — Мінск, Міністэрства сувязі БССР, 1965 — С. 32-33
- Звольненая галоўная рэдактарка часопіса «Маладосць» . nn.by (2 лютага 2021).
- Маладосць // Нашы часопісы ў дапамогу настаўніку беларускай мовы і літаратуры(недаступная спасылка). Витебский областной институт развития образования (21 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2021. Праверана 13 лютага 2021.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads