Ірэна Марыняк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ірэ́на Мары́няк (польск.: Irena Maryniakowa; нар. 31 мая 1931, Цехановец, Падляскае ваяводства, Польшча) — польскі мовазнавец. Доктар гуманітарных навук (1974), доктар гуманітарных навук у галіне славянскага мовазнаўства (1991), прафесар (1998).

Хуткія факты Ірэна Марыняк, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла ў 1956 годзе Варшаўскі ўніверсітэт. З 1953 працавала ў Польска-савецкім інстытуце  (польск.) ў Варшаве. З 1957 года ў Інстытуце славістыкі Польскай АН, з 1992 загадчыца аддзела беларускай мовы.

Навуковая дзейнасць

Даследуе лексікаграфію, граматычную сістэму мовы, дыялекталогію польска-ўсходнеславянскага пагранічча. Сааўтар «Вялікага руска-польскага слоўніка» (т. 1—2, 1970; 3-е выд. 19861987), лексічнага «Атласа усходнеславянскіх гаворак Беласточчыны» (т. 5—7, 19951999), працы «Тэксты польскіх гаворак з рэгіёна даўніх паўночна-ўсходніх крэсаў» (1996) і інш. Вывучала мову і побыт старавераў, якія жывуць на тэрыторыі Польшчы («Слоўнік гаворкі старавераў, якія жывуць у Польшчы», 1980, з І. Грэк-Пабіс; «Сінтаксічныя функцыі інфінітыва ў пскоўскай гаворцы і ў гаворцы расіян-старавераў, якія жывуць у Польшчы», 1982, і інш.).

Remove ads

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Polish Science Праверана 7 снежня 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q97032597'></a>
  3. Polish Science Праверана 17 снежня 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q97032597'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads