Варшаўскі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Варшаўскі ўніверсітэтmap
Remove ads

Варшаўскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Warszawski) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых універсітэтаў у Польшчы, знаходзіцца ў Варшаве.

Хуткія факты Варшаўскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...

У 1908—1914 гг. дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.

Створаны Цэнтр беларускіх даследаванняў. У 2016 годзе выдадзены першы нумар «Гадавіка Цэнтра беларускіх студыяў».

Remove ads

Прафесары і выкладчыкі

Remove ads

Вядомыя выпускнікі і студэнты

Remove ads

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта

Пачала дзейнічаць з 1 кастрычніка 1956 года як Кафедра беларускай філалогіі. Ініцыятаркай яе стварэння, арганізатаркай і шматгадовай (да 1971 года) загадчыцай была прафесар Антаніна Абрэмбска-Яблоньска (1901—1994), — вядомая славістка, аўтарка шматлікіх прац у галіне славянскага мовазнаўства. У стварэнні і фарміраванні пачаткаў кафедры дапамогу аказаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які перадаў новаму падраздзяленню вялікую колькасць кніг па беларускай філалогіі, а таксама (пры патрэбе) накіроўваў сваіх супрацоўнікаў для выкладчыцкай дзейнасці.

З 2005 года працуе на факультэце прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта як Кафедра беларусістыкі.

Супрацоўнікі кафедры актыўна ўдзельнічаюць у айчынным і міжнародным навуковым жыцці, удзельнічаюць у канферэнцыях і кангрэсах (славянскіх і беларускіх), публікуюць свае працы ў часопісах і калектыўных выданнях у Польшчы і за мяжой. Па ініцыятыве Кафедры беларусістыкі з 1993 года арганізуецца Міжнародная навуковая канферэнцыя «Шлях да ўзаемнасці». Кафедра распрацоўвае вучэбныя і прадметныя праграмы, вучэбныя і школьныя падручнікі (для школ усіх узроўняў), вядзе лексікаграфічную і выдавецкую працу. На кафедры абаронена мноства доктарскіх дысертацый у галіне мовазнаўства і літаратуры.

З 2007 года кафедра беларусістыкі з’яўляецца выдаўцом навуковага часопіса «Acta Albaruthenica». Гэты штогоднік рэдагуецца супрацоўнікамі кафедры і рэгулярна выходзіць у Варшаве.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads