Ісароку Ямамота
Японскі маршал адмірал From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ісароку Ямамота (4 красавіка 1884, Нагаока, прэфектура Ніігата, Японія — 18 красавіка 1943) — японскі ваенны дзеяч. Адмірал флота (18 красавіка 1943, пасмяротна), маршал Японіі (18 красавіка 1943, пасмяротна).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Марскую акадэмію (1904) і Ваенна-марскі штабны каледж (1916), вучыўся ў Гарвардскім універсітэце (ЗША, 1919—1921). З 1921 года выкладаў у Марской акадэміі. З 1925 года ваенна-марскі аташэ Японіі ў ЗША. З 1935 года намеснік марскога міністра, з 1938 года камандуючы 1-м японскім флотам.
Удзельнік руска-японскай вайны 1904—1905 (Цусімскі бой 1905), Першай і Другой сусветных войнаў.
У Другую сусветную вайну (з лістапада 1940 года) галоўнакамандуючы Аб’яднаным флотам Японіі. Пад яго кіраўніцтвам японскія ВМС напалі на Пёрл-Харбар, дзейнічалі каля атола Мідуэй (чэрвень 1942 года) і інш.
Загінуў у раёне Саламонавых астравоў. Самалёт Ямамоты быў збіты амерыканскай авіяцыяй, якая атрымала інфармацыю пра яго вылет на востраў Бугенвіль.
Remove ads
Зноскі
- Hughes T. A. Yamamoto Isoroku // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Isoroku Yamamoto // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- Ямамото Исороку // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads