Гарвардскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарвардскі ўніверсітэт (англ.: Harvard University) — адзін з самых вядомых універсітэтаў ЗША і ўсяго свету, знаходзіцца ў горадзе Кембрыдж, штат Масачусетс. Найстарэйшы з універсітэтаў ЗША.
Заснаваны 8 верасня 1636 года як каледж. 3 1639 года носіць імя англійскага пурытанскага святара Джона Гарварда (1607—1638), які завяшчаў каледжу палову сваёй маёмасці і бібліятэку. Да канца XVIII ст. галоўнае месца ў навучальным працэсе займалі Біблія і старажытныя мовы, у канцы XVIII ст. сталі выкладаць новыя мовы і матэматыку. У 1-й чвэрці ХІХ ст. да каледжа далучаны медыцынскі і юрыдычны факультэты і ён пераўтвораны ва ўніверсітэт. 3 2-й чвэрці ХІХ ст. Гарвардскі ўніверсітэт стаў цэнтрам культуры ЗША.
У складзе ўніверсітэта астранамічная абсерваторыя, выдавецтва (з 1913 года), музеі (параўнальнай заалогіі, мастацкі, германскіх культур, геалагічны і інш.), бібліятэка — адна з самых вялікіх у свеце (11 млн тамоў; акрамя цэнтральнага кніжнага збору мае асобныя бібліятэкі — рэдкіх кніг і рукапісаў, медыцынскую, кітайска-японскую і інш.). Факультэты: тэалагічны, гуманітарны і дакладных навук, энергетыкі і прыкладной фізікі, мастацкі, права, медыцынскі, аховы здароўя, дзяржаўнага кіравання, практычнай адміністрацыі, педагогікі. У Фларэнцыі (Італія) створаны інстытут Гарвардскага ўніверсітэта па даследаванні эпохі Адраджэння.
У Гарвардзе працуе каля 2300 выкладчыкаў і вучыцца каля 6650 студэнтаў і 13 тысяч аспірантаў. Эндаўмент (мэтавы капітал) універсітэта складае 34,9 млрд долараў ЗША.
Remove ads
Выбітныя выпускнікі
Літаратура
- Гарвардскі універсітэт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads