Ісламісцкае паўстанне ў Сірыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ісламісцкае паўстанне ў Сірыі
Remove ads

Ісламісцкае паўстанне ў Сірыі (араб. تمرد الإخوان المسلمين — паўстанне «Братоў-мусульман») — серыя ўзброеных выступленняў у Сірыі ў 1976—1982 гадах ісламістаў-сунітаў, перважна членаў арганізацыі «Браты-мусульмане». Атакі ісламістаў былі накіраваныя галоўным чынам супраць кіруючай партыі Баас, а таксама супраць мусульман-алавітаў, так як прэзідэнт краіны і многія дзеячы дзяржавы, партыі Баас, службы бяспекі былі прадстаўнікамі гэтай абшчыны. Найбольш вядомым эпізодам паўстання быў штурм урадавымі войскамі горада Хама, у выніку якога па розных ацэнках загінулі ад 2 да 40 тысяч чалавек.

Хуткія факты Ісламісцкае паўстанне ў Сірыі, Дата ...

Першыя сутыкненні Братоў-мусульман з Баасам пачаліся неўзабаве пасля прыходу апошняй да ўлады ў выніку дзяржаўнага перавароту 1963 года. У 1964 годзе дзейнасць Братоў-мусульман у краіне была забароненая.

Неўзабаве пасля акупацыі Сірыяй Лівана ў 1976 годзе адбылася серыя забойстваў высокапастаўленых сірыйцаў-алавітаў. У забойствах урад абвінаваціў Братоў-мусульман. У 1979 годзе баевікі арганізавалі забойства некалькіх дзясяткаў алавітаў-курсантаў ваеннага вучылішча ў Алепа. Гэтыя падзеі сталі пачаткам поўнамаштабнай тэрарыстычнай дзейнасці, накіраванай супраць баасістаў і алавітаў. У адным Алепа з 1971 па 1981 былі забітыя 300 чалавек, у асноўным алавітаў і членаў Баас.

У сакавіку 1980 года па ўсёй Сірыі пракацілася хваля масавых вулічных пратэстаў, якія часцяком перарасталі ў сутычкі з паліцыяй. У дэманстрацыях прымалі ўдзел як ісламісты, так і свецкія арганізацыі. Улады адказвалі прыгнётам выступаў пры дапамозе войскаў пры падтрымцы бранятэхнікі і верталётаў.

Асноўнай апорай кансерватыўных і ісламісцкіх настрояў быў горад Хама. У 1982 годзе ўрадавыя войскі захапілі мяцежны горад. Пасля ўзяцця Хамы актыўныя выступы Братоў-мусульман паступова спыніліся.

Remove ads

Літаратура

  • Carré, Olivier and Gérard Michaud. Les Frères musulmans : Egypte et Syrie (1928—1982). Paris: Gallimard, 1983.
  • Seale, Patrick, Asad, the Struggle for the Middle East, University of California Press, 1989.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads